ЦЁПЛАЯ ЖНІВЕНЬСКАЯ СУСТРЭЧА ЖЫВІЧАН


21 жніўня адбылося чарговае пасяджэнне ўдзельнікаў Мінскага абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў«Жывіца» ДУ «МАЦНТ».

На гэты раз ніякіх майстар-класаў запланавана не было: жывічане гутарылі, дзяліліся новымі творамі і навінамі, планавалі сваю дзейнасць на бліжэйшыя месяцы – восень чакаецца багатай на падзеі, і трэба падрыхтавацца да іх як мага найлепш. Якраз пра падзеі і задачы, якія стаяць перад творчымі прадстаўнікамі раёнаў Міншчыны, вяла гаворку кіраўнік клуба Ірына Карнаухава.
Затым паэтычна-музычную частку распачалі з прэзентацый. Першым выступіў паэт з Мар’інай Горкі Аляксандр Чарвінскі, які прадставіў свой чарговы зборнік паэзіі на рускай мове «Побеги новой любви».


Таксама калектыўную двухмоўную кнігу вершаў «Мчатся мысли навстречу утру…» на суд калег па творчасці прапанавалі ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Натхненне» Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева. Алена Брыцкая (складальнік, карэктар і рэдактар) паведаміла пра задумку і склад кнігі. Ей дапамагла Наталля Клачко, якая расказала пра юбілейныя даты, з якімі звязана новае, сёмае па ліку выданне барысаўчан. Анатоль Мазгоў падкрэсліў мастацкае афармленне. Канешне, усе удзельнікі прэзентацый пачыталі свае новыя вершы.


Новыя творы таксама гучалі ў выкананні іншых паэтаў клуба: Мікалая Марына, Ларысы Сінюк, Надзеі Калевіч і Аліны Суднік (Пухавіцкі раён); салігарчанаў -- Андрэя Сямёнава, Валянціны Акулёнак; Зінаіды Багамолавай і Лідзіі Жыдко з Жодзіна, Марыі Лебядзько (Стаўбцоўскі раён), Вольгі Вярбіцкай (г. Лагойск), Алена Харавец (Мінскі раён), Аўсяннікавай Тамары і Бярэзінай Тамары (г.Маладзечна), ганаровага члена клуба Міхаіла Баранчыка.

Алена Харавец

Музычнымі песннымі навінамі падзяліліся: Святлана Войтава (г.Маладзечна), Кашчэва Тамара (Дзяржынскі раён), Людміла Журавай-Антанюк са Старых Дарог, Ларыса Гулкоўская (г.Салігорск), барысаўчанка Валянціна Беланоўская, Анастасія Швядко з Мінскага раёна.

Людміла Журава-Антанюк

Сярод выступаючых былі і навічкі: напрыклад, мінчанка Святлана Прымака, талент якой Ірына Карнаухава запрыкмеціла на адным з абласных конкурсаў і запрасіла ў клуб, прадставіла сваю паэзію і крыху расказала пра сябе.
На сустрэчы таксама выступіў наш таварыш, нязменны рэдактар калектыўных зборнікаў «Жывіцы», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Юрась Нераток. Ён зацікавіў кніжнымі навінкамі нашай паэткі Галіны Мароз (зараз жыве ў Філадэльфіі, ЗША) і сваімі, падрабязна расказаўшы пра іх.
Сустрэча завяршылася сумесным фота на памяць.

Алена БРЫЦКАЯ
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики