НА РАДЗІМЕ ЯКУБА КОЛАСА «ЖЫВІЦА» ВІТАЛА АГРАРЫЯЎ


24 верасня горад Стаўбцы вітаў удзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі – 2022». Члены Мінскага абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «МАЦНТ» таксама ўдзельнічалі ў мерапрыемстве – выступалі на пляцоўцы прыгожа ўбранага "Літаратурнага кафэ".

Вяла канцэртную праграму кіраўнік клуба – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза музычных дзеячаў Ірына Карнаухава.


Вершы і песні жывічан былі прысвечаны роднаму краю і яго людзям, беларускай прыродзе і чалавечым пачуццям, дзецям і ветэранам вайны і працы. Лірыка і патрыётыка, гумар і філасофія, іронія і роздум, каханне і сум – гэтыя і іншыя тэмы сталі асновай паэтычна-музычных выступленняў, якія некалькі разоў плаўна пераходзілі да інтэрактыўных гульняў і забаўлянак узорная тэатральна-гульнёвая студыя «Жэўжыкі»(кіраўнік – Жана Скапавец) з Фаніпаля.


Што тычыцца песенных кампазіцый, удзельнікам і гасцям абласнога свята іх дарылі народная эстрадная студыя аўтарскай песні «Імпэт» (кіраўнік – Галіна Кутас), Мікалай Міхайлоўскі (г. Беразіно), народны вакальны ансамбль «Берагіня» (г.Стоўбцы, кіраўнік – Тамара Барэхава), аўтар і выканаўца з аг. Пятрышкі Мінскага раёна Настасся Швядко. Дарэчы, Насця таксама чытала свае вершы.


Народная эстрадная студыя аўтарскай песні «Імпэт»


Народны вакальны ансамбль «Берагіня»


Настасся Швядко

Паэтычныя творы слухачам дарылі яшчэ Яўген Карпуць і Лідзія Мазуркевіч (г.Стоўбцы), лагайчанка Вольга Вярбіцкая, Уладзімір Рунцэвіч з Мар’інай Горкі, Валянціна Шчарбакова (г. Нясвіж), барысаўчанка Алена Брыцкая, Тамара Аўсяннікава з Маладзечна, Людміла Круглік (з Дзяржынска). Літаратурнае аб’яднанне «Выток» Дзяржынскага раёна прадстаўлялі Аліна Шакаль і Андрэй Акімаў.



Прыемна адзначыць, што наша пляцоўка была даволі папулярна і шматлюдна. Нават прадстаўніца дэлегацыі сельскіх працаўнікоў з а/г Зазер’е Пухавіцкага раёну Галіна Усава пажадала выканаць са сцэны твор Уладзіміра Караткевіча. І ведаеце – гучала прыгожа!
Свята атрымалася добрым, шчырым, пазітыўным і, думаецца, запоўнілася ўсім яго ўдзельнікам.

Алена БРЫЦКАЯ
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики