УЛАСНЫМ ЛЁСАМ СПАЛУЧАЦЬ ВЯКІ


Гэты паэтычны зборнік унікальны тым, што прадстаўляе каля паўсотні паэтаў Пухавіччыны ў ракурсе часу. Ёсць сярод іх не толькі класікі, але і нашы сучаснікі, якія працуюць у пісьменскіх саюзах, раённых, абласных, рэспубліканскіх суполках. Яны ўсведамляюць асабістую і агульную адказнасць перад літаратурай і грамадствам.
Укладанне зборніка карэктнае па сутнасці:ад паважлівага і беражлівага прадстаўлення "зорак першай велічыні" да знаёмства са здольнымі маладымі-пачаткоўцамі, якім удзел у праекце не толькі дасць крылы натхнення, а, можа, прымусіць больш патрабавальнымі да ўласнай творчасці.
Назвамі чатырох паэтычных частках сталі цытаты з вершаў удзельнікаў праекта.
годна і шырока прадстаўлена асноўная частка зборніка -- творчасць паэтаў-сучаснікаў, якія не толькі пішуць вершы, але і актыўна ўдзельнічаюць у культурным і грмадскім жыцці краіны.
Пухавіччына славіцца сваімі таленавітымі землякамі. І ёсць надзея, што іх справу прадоўжаць нашы сучаснікі, прадстаўнікі маладога пакалення.

Юрась Нераток (Юрый Гарбачоў), член Саюза пісьменнікаў Беларусі
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики