«ЯШЧЭ АДЗІН ВІТОК ЧАСУ»: «ЖЫВІЦА» АДСВЯТКАВАЛА 20-ГОДДЗЕ


29 грамат Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, 9 падзяк Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і 3 граматы СПБ, ганаровыя граматы Беларускага саюза музычных дзеячоў і ГА «Беларускі фонд міра». Столькі ўзнагарод атрымалі ўдзельнікі Мінскага абласнога народнага клуба кампазiтараў i паэтаў «Жывіца» разам са сваім нязменным кіраўніком Ірынай Карнаухавай. 11 снежня ў Доме літаратара па Фрунзе, 5 у Мінску адбыліся цырымонія ўзнагароджання і святочны канцэрт, прысвечаныя 20-годдзю «Жывіцы».



Сярод ганаровых гасцей на гэтай выдатнай падзеі прысутнічалі старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», празаік, паэт, публіцыст Леанід Крыванос, намеснік дырэктара ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» Вікторыя Ярмоленка, член праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз музычных дзеячаў» Ліліяна Анцух, старшыня Мінскага аддзялення Беларускага фонда міру Дзмітрый Карань, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэспубліканскіх СМІ, нацыянальнага радыё і іншыя.


Канцэртная праграмма клуба-юбіляра складалася з паэтычных і музычных нумароў удзельнікаў «Жывіцы» – паэтаў, выканаўцаў і творчых калектываў з розных куточкаў Мінскай вобласці – Барысава і Салігорска, Жодзіна і Маладзечна, Уздзеншчыны і Беразіно, Вілейкі і Стаўбцоў, Мінскага раёна і Клецка, Нясвіжа і Пухавіцкага раёна, Заслаўя і Фаніпаля, Смалявіч і г.д. Усё было падрыхтавана так, каб паказаць разнаплавнавасць накірункаў творчасці нашых паэтаў і кампазітараў. Былі і сюрпрызныя моманты.



Хочацца адзначыць: у складзе «Жывіцы» творча працуюць і натхняюцца нават цэлыя калектывы. Напрыклад, на выніковым канцэрце майстар-клас паказалі народны вакальны ансамбль «Менестрэлі» Палаца культуры г. Маладзечна (кіраўнік – Аляксандр Важнік), народны калектыў аўтарскай песні «Элегія» Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання (кіраўнік – Таццяна Захарыч), народны вакальны ансамбль «Берагіня» Стаўбцоўскай школы мастацтваў (кіраўнік – Тамара Барэхова), народны ансамбль народнай песні «Мілавіца» аграгарадка Дỳбраўка Пухавіцкага раёна (кіраўнік – Васіль Мукавозчык), народная студыя аўтарскай эстраднай песні «Імпэт» аг. Ілья Вілейскага раёна (кіраўнік – Галіна Кутас), вакальна-інструментальны ансамбль «Грай, музыкі» аг. Пятрышкі Міскага раёна (кіраўнік – Раман Атрашкевіч).


"Менестрэлі"

"Берагіня"

"Элегiя"

"Мілавіца"

"Грай, музыкі"

Аздобілі праграму і аўтары-выканаўцы:
«ЯШЧЭ АДЗІН ВІТОК ЧАСУ»: «ЖЫВІЦА» АДСВЯТКАВАЛА 20-ГОДДЗЕ

Валянцін Каваліў (Смалявіцкі раён)

Мікалай Міхайлоўскі (г.Беразіно)

Лідзія Драчынская

Генадзь Парыкін (г.Фаніпаль, Дзяржынскі раён)

Валерый Каняхін (г.Мар'іна Горка, Пухавіцкі раён)

А яшчэ ў клуба ёсць шмат сяброў, якія з задавальненнем адклікаюцца на запрашэнні выступіць на нашых канцэртах. На гэты раз вершы жывічан чыталі таксама вучні 5 класа мінскай гімназіі №12, танцавалі ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца «Сюрпрыз» Мачулішчанскай школы мастацтваў і навучэнцы харэаграфічнага аддзялення Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Радзіон Пратасеня і Ірына Ляшкевіч.


І апошняе. Бадай што, самае важнае. Мінскі абласны народны клуб «Жывіца» ДУ «МАЦНТ» адзначыў 20 год з Дня заснавання. Гэта былі не толькі гады станаўлення аб’яднання – гэта былі гады творчага ўзлёту шматлікіх аўтараў Міншчыны, якія сталі членамі прафессійных аб’яднанній Штогод народны клуб кампазітараў і паэтаў «Жывіца» адкрывае новыя імёны, падрымлівае клубныя традыцыі і яго ўдзельнікаў, якія пішуць вершы, песні і дэманструюць іх не толькі на справаздачных канцэртах, але і многіх мерапрыемствах нашай краіны. За гэты час склад Саюза пісьменнікаў Беларусі папоўнілі 28 паэтаў-жывічан, 13 кампазітараў-аматараў былі прыняты ў Беларускі саюз музычных дзеячаў. А кіраўнік клуба Ірына Карнаухава – член Союза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы, Беларускага саюза музычных дзеячаў – не раз адзначана пачэснымі ўзнагародамі.


Алена БРЫЦКАЯ
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики