ПЕРШАЯ СУСТРЭЧА Ў 2023 ГОДЗЕ


Першае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» прайшло 16 студзеня 2023 года ў актавай зале Мінскай абласной бібліятэкi імя А. С. Пушкіна. Як і заўсёды, яно было чаканым і насычаным.
Спачатку былі паказаны паэтычныя відэавіншаванні паэткі з Лагойска Розы Камалавай, якая ў сувязі са станам здароўя не змагла прысутнічаць на юбілейным канцэрте. Ірына Карнаухава яшчэ раз павіншавала ўсіх з 20-годдзем і падзякавала ўсіх, хто прымаў удзел у гэтым мерапрыемстве.

Потым пачалася праца.
У першай рубрыцыкі «Пад уражаннем» былі дадзены вершы Андрэя Лазара «Зімовае конкурснае» (на беларускай мове) і Алены Зінскі «У ветра в Марселе характер, как у тебя » (на рускай мове). Меркаванні былі вельмі бурныя: хтосьці ўражваўся вершамі, а хтосьці – не. Але кожны жадаючы мог выказаць сваю кропку гледжання.

Пасля выканання задання ўслед рушыла традыцыйная рубрыка «Сам сабе рэдактар», дзе два вершы – рускамоўны і на беларускамоўны – падвергліся дбайнаму разбору. Выступоўцы давалі розныя ацэнкі гэтым тэкстам, кожны інтэрпрэтаваў іх па-свойму, нехта нават прыдумаў варыянты іх паляпшэння. І зноў прышлі да высновы: перш чым прапаноўваць вершы для друку, трэба над імі старанна папрацаваць, прачытаць самім услых і даць пачытаць іншым, каб выявіць і выправіць недахопы.

У наступнай рубрыцы «Правер сваю пісьменнасць» жывічане ставілі націск у словах. Былі і памылкі. І яшчэ хтосьці ўпершыню даведаўся, што імбрычак, гэта чайнік для заваркі, а камусці дзіўна было чуць апостроф з націскам на апошні склад.
Кіраўнік клуба пазнаёміла паэтаў аб паходжанні «зімовых» слоў у рускай мове – мороз, мрак, стужа, озноб, зябнуть, зима.
Працягваючы працу клуба, жывічане чыталі вершы па тэме хатняга задання «Январский вечер/Студзеньскі вечар». 15 паэтаў добра падрыхтаваліся і прачыталі вершы, якія былі разапланавыя.
І зноў паэтам было дадзена хатняе заданне – напісаць верш на галосную рыфму.

На кожнае пасяджэнне ў клуб «Жывіца» прыходзяць госці. Вось і ў гэты раз іх было трое – Мікалай Строк, Марына Гарнейчык і Алена Аляксандрава, якія па чарзе прадставіліся публіцы, коратка распавялі пра сябе, і прачыталі свае лепшыя творы.


Работа ў секцыі кампазітараў пачалася з аналізу рэйтынгу за 2022 год па сэрвісу «Яндэкс Музыка». Вынік: карыстальнікі пачалі больш цікавіцца музыкай і лідзіруе ў спісе спявачка ANNA ЕSTI. А найбольш запатрабаваныя з ансамбляў – песні з альбомаў у выкананні Miyagi@Эншпіль. Кіраўнік клуба пазнаёміла кампазітараў Міншчыны з біяграфіяй і творчасцю гэтых спевакоў. Была прадстаўлена на слыхавы аналіз песня «I Got Love» і каментарыі пачытальнікаў. Неабыякавых на пасяджэнні не было: усе сапраўдныя кампазітары і паэты клуба прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні.


Выдатны сюпрыз прыгатаваў бард з Салігорску Максім Жаровін, які доўгі час адсутнічаў на пасяджэннях. Таму з задавальненнем жывічане і госці слухалі яго выступленне.


Далей з новымі творамі выступілі Святлана Войтава з Маладзечна, Анатоль Мягкі (а/г Калодзішчы, Мінскі раён) і Тамара Кашчэва (г.Фаніпаль, Дзяржынскі раён).

Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава пазнаёміла ўсіх з планам работы на 2023-ці год. Як і дагэтуль, пасяджэнні секцыі паэтаў і секцыі кампазітараў будуць праходзіць штомесяц. У сакавіку запланаваны ўдзел у XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, у красавіку і лістападзе – майстар-класы і творчыя лабараторыі. На чэрвень намечана выязное пасяджэнне, у верасні адбудзецца прэзентацыя новага паэтычнага зборніка. У кастрычніку – справаздачны канцэрт народнага клуба «Жывіца». І, як звычайна, жывічане прымуць актыўны ўдзел у абласных, раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемствах. Таксама было нагадана, што вершы для новага зборніка паэты павінны дасылаць да 28.02.23 і не больш за 32 радкоў.

Наступнае пасяджэнне народнага клуба «Жывіца» адбудзецца 19 лютага: паэтычная секцыя – а 10.00 гадзiне, кампазітарская – а 13.00.

Іна Кузіна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики