"СЯРГЕЙ ЯСЕНІН па-беларуску"
У выдавецтве "Друкарня "Перамога" (г. Маладзечна) выдадзен зборнік вершаў рускага паэта Сяргея Ясеніна ў перакладзе Зінаіды Гасціловіч, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца" і Валожынскага народнага літаратурна-мастацкага аб'яднання "Рунь". У выданні многа знаёмых строф. Гэта і "Край ты мой, заброшенный"/"Край ты мой закінуты","Сукин сын"/"Сучы сын", "Хулиган"/"Хуліган", "Цветы мне говорят -- прощай"/ "Сказалі кветкі мне -- бывай", "Клён ты мой, опавший"/"Клён ты мой апалы, клён заледзянелы", "Мы теперь уходим понемногу"/"Пакрысе сыходзім мы да Бога" і інш. Усяго 39 вершаў, а таксама 8 паэм. Не жалею, не зову, не плачу… Не жалею, не зову, не плачу, Все пройдет, как с белых яблонь дым. Увяданья золотом охваченный, Я не буду больше молодым. Ты теперь не так уж будешь биться, Сердце, тронутое холодком, И страна березового ситца Не заманит шляться босиком. Дух бродяжий! ты все реже, реже Расшевеливаешь пламень уст О моя утраченная свежесть, Буйство глаз и половодье чувств. Я теперь скупее стал в желаньях, Жизнь моя? Иль ты приснилась мне? Словно я весенней гулкой ранью Проскакал на розовом коне. Все мы, все мы в этом мире тленны, Тихо льется с кленов листьев медь… Будь же ты вовек благословенно, Что пришло процвесть и умереть. Не шкада, не клічу, і не плачу Не шкада, не клічу і не плачу, Пройдзе ўсё, як з белых яблынь дым. Завяданнем золата "охваченный" Я не буду болей маладым. Ты цяпер не гэтак будзеш біцца, Сэрца, нібы ў ім халодны нож, І паркаль бярозаў будзе сніцца, Швэндацца не зманіць басанож. Ўсё радзейшы, дух ты валацужны, Вуснаў расшавельваеш агонь. Будзь растрачаная свежасць мужнай, Пакладзі пачуцці на далонь. Я цяпер скупым стаў у жаданнях, Можа, я цяпер, жыццё, прысніў? Быццам я вясновым гулкім раннем На ружовым праскакаў кані. Ўсе мы, усе мы ў гэтым свеце тленны, Ціха льецца з клёнаў медзь лістоў... Будзь жа ты навек благаславленным, Што цвісці і памярці гатоў. У чым цяжкасць перакладаў? У тым, што неабходна захаваць музыкальнасць рытму, падабраць настолькі дакладныя словы да вершаў, якія даўно вывучаны на памяць. Гэта цяжкая праца таму, што гэта Ясенін! На колькі атрымалася ў аўтара гэта зрабіць, можна будзе меркаваць толькі пасля таго, калі аматары паэзіі пазнаёмяцца з новым зборнікам. Іна Кузіна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|