ЮБІЛЕЙ УЛАДЗІМІРА РУНЦЭВIЧА І НЕ ТОЛЬКІ
З прычыны таго, што 19 сакавіка на чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца» ў Менскую абласную бібліятэку імя А.С. Пушкіна прыехала шмат новых вершапісцаў, ахвотнікаў уліцца ў калектыў 20-гадовай вытрымкі, а таксама ўлічваючы іншыя акалічнасці (прэзентацыя новых кніг, юбілей члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Рунцэвiча), уступную частку вырашана было абмежаваць адной рубрыкай «Апрацоўка волкіх прадуктаў». Кіраўнік клуба Ірына Карнаухава, раздаўшы прысутным вершы на рускай ці беларускай мовах, папытала знайсці ў іх неспадзяванкі, памылкі, непаразуменні, а таксама падзяліцца меркаваннямі, як іх выправіць. У «волкіх прадуктах», як заўсёды, знайшлося шмат ляпаў і недарэчнасцяў, на што выступоўцы звярнулi ўвагу пры дэталёвай разборцы твораў. Таму і было ў чарговы раз агучана пажаданне да паэтаў: чытаць свае вершы ўслых, каб вызначыць, дзе няправільны націск, збіваецца рытм і г.д. Важна таксама знаходзіць сінонімы, каб не было паўтораў у адным творы. Затым слова далі пачаткоўцам, якія прыйшлі на паседжанне клуба. Яны коратка распавялі пра сябе і прачыталі па некалькi сваіх вершаў. Выступілі Валерыя Кухарчык з Клецка, цяпер студэнтка 2-га курсу юрыдычнага факультэта БДУ (будучы суддзя па крымінальных справах), пенсіянеркі Людміла Петрушкевiч, Святлана Прымака з Пухавіцкага раёна і Міхась Жыдовiч з Марьиной Горкі. Пасля чаго Ірына Карнаухава давяла да прысутных інфармацыю па новаму паэтычнаму зборнiку (тэрмінова паправіць вершы тым, каму зроблены заўвагі, а тыя, хто даслаў па 32 радкі, могуць дадаць яшчэ 4). Яна таксама выказала шкадаванне, што падчас правядзенні 30-й Міжнароднай кніжнай выставы жывiчане не змогуць прэзентаваць сваю кнiгу, бо пляцоўкі для гэтага не прадугледжана. Нарэшце надышоў час для ўшаноўвання юбіляра - усе цёпла павіншавалі з 70-годдзем паважанага, актыўнага, дзейнага члена клуба Уладзіміра Міхайлавіча Рунцэвiча. Пасля перапынку з прэзентацыямі выступілі паэты, якія выпусцілі новыя кнігі. Зінаіда Гасцiлович (в. Подберазь Валожынскi раён) пасля перакладаў вершаў Сяргея Ясеніна на беларускую мову ўзялася за творчасць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна і выдала кніжку «Па беларуску. Аляксандр Пушкін». Да 85-годдзя Менскай вобласці Тамара Каляда (г.Узда) сабрала ў зборнiк «Юбилейная книжка» фатаграфіі і вершы, прысвечаныя тым гарадам Міншчыны, у якіх аўтару давялося пабываць. Трэцяя паэтычная кнiга Тамары Бярэзiнай (г.Маладзечна) атрымала назву «Залатое жнiво». Зінаіда Багамолава (г.Жодзіна) выдала чарговую яркую кніжку для дзяцей «На солнечной лужайке». Пасля таго, як практычна ўсе прысутныя прачыталі па тры сваіх вершы, з прэзентацыяй кнігі «Спяваю табе, родны край» выступіла паэт і кампазітар Ларыса Гулкоўская. У гэта выданне, падрыхтаванае да 65-годдзя г.Салігорска, увайшлі не толькі вершы, але і ноты песень, прысвечаныя роднаму гораду. Кампазітарская секцыя працягнула працу клуба пасля перапынку. Кіраўнік клуба пазнаёміла прысутных з вынікамі "Песні года Беларусі" з праслухоўваннем музычнага матэрыялу. Затым была прадстаўлена новая асоба -- Раманюк Анастасія, кампазітар-аматар, аўтар-выканаўца з а/г Бараўляны Мінскага раёна. Уладзімір Траццякоў (г.Мар'іна Горка, Пухавіцкі раён) выканаў дзве аўтарскія кампазіцыі на фартэпіяна – "Штопар" і "Досіць піць". А пасля Ірына Карнаухова ўручыла яму пасведчанне члена клуба. Анатоль Мягкі з а/г Калодзішчы (Мінскі раён) традыцыйна прадстаўляе на пасяджэнні новыя песні. У выкананні а сареllа Валянціны Белоновской (г. Барысаў) была паказана новая песня на словы Яўгена Прадзядовіча "Слязінкі". Парадавалі сваімі песнямі Марыя Лебедзько (Стаўбцоўскі раён), Людміла Журава (г.Старыя Дарогі) і Святлана Войтава (г. Маладзечна). Марыя Лебядзько Наступнае паседжанне "Жывіцы" (майстар-клас) адбудзецца 23 красавіка (10.00 - паэтычная секцыя, 13.00 - кампазiтарская секцыя). Анатоль МАЗГОЎ
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|