|
З РАДЗІМАЙ
На прыканцы сакавіка свой юбілей адзначыў паэт, музыка, кампазітар з г. Стоўбцы Яўгеній Карпуць. З нагоды цудоўнай даты ў а/г Гаранёны Гродненская вобласці прайшла літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная 85-годдзю з Дня нараджэння гэтай асобы. Была аформлена выстава яго кніг, фотаздымкі, граматы і дыпломы з творчага жыцця. Ураджэнец Іўеўскага раёна, Яўген Карпуць палову свайго жыцця правёў на Стаўбцоўшчыне, малой радзіме Якуба Коласа, якая падаравала яму чалавечае і творчае шчасце. За апошні перыяд часу Яўген Вікенцьевіч быў адзначаны дыпломам I ступені Міністэрства культуры РБ у намінацыі “Паэзія” (2013); дыпломам і каштоўным прызам у намінацыі “Выканаўца інструментальных твораў” БТАВ (2017); дыпломам фіналіста конкурса Беларускага радыё (1 канал, 2019); дыпломам у намінацыі “Літаратурная творчасць (да 75-годдзя Перамогі ў ВАВ, 2020); граматай ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” (да 20-гадовага юбілея народнага клуба “Жывіца”, 2022); нагрудным знакам “Ганаровы вэтэран” (2022); дыпломам Саюза пісьменнікай Беларусі ў конкурсе да 85-годдзя Мінскай вобласці (2023); ганаровай граматай Стаўбцоўскага райвыканкама (2023). Яўген Вікенцьевіч і сёння працягвае свой доўгі творчы шлях: ён з’яўляецца актыўным удзельнікам раённага музычна-літаратурнага аб’яднання “Аўтограф”, хора ветэранаў “Родны кут” і народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Мінскай вобласці. Таму што яго жыццё – гэта увасабленне лепшых беларускіх традыцый, таленту, працавітасці і пазытыву. Шануем паважанага Яўгена Вікенцьевіча з юбілеем і жадаем поспехаў і плённага жыцця! Іна Кузіна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|