АДАРВАЛІСЯ АД ГРАДАК ДЗЕЛЯ ТВОРЧАСЦI


Жывiчане, якiя не пажадалі ў цудоўны нядзельны дзень 21 траўня апрацоўваць свае градкі на дачах ці атрымліваць асалоду ад паха бэзу на прысядзібных участках, сабраліся ў Менскай абласной бібліятэцы на чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў.
Каб настроiць усіх на працоўную хвалю, кіраўнік «Жывiцы» Ірына Карнаухава прапанавала заданне: працягнуць на сваё меркаванне два радкі рускамоўнага верша Сяргея Рамодзiна «Лентяи умнее изрядно: /Не пачкают рюмки и виски…» і пачатак верша Леаніда Пранчака на беларускай мове: «Жыву як вольны птах / Мiж небам i зямлёй». Некаторым вершапiсцам атрымалася блізка па сэнсе падабрацца да аўтарскай задумы.


Затым прысутныя паразважалі на тэму штучнага інтэлекту і яго уплыву на чалавецтва. Пасля чаго члены клуба разбіралі 2 вершы (рускамоўны Святланы Пятрунiнай і беларускамоўны Мiкiты Крыцук-Тарасава) у рубрыках «Пад уражаннем» і «Сам сабе рэдактар». Нягледзячы на незвычайнасць і стылістычныя агрэхі гэтых тэкстаў была выказана думка, што не ўсё так дрэнна. Бываюць выпадкі, калі незвычайныя па сэнсе творы займаюць высокія месцы ў літаратурных конкурсах з-за таго, што выбіваюцца з агульнага шэрагу тэарэтычна правільных, але аднатыпных вершаў, якія мала чым адрозніваюцца адзін ад аднаго. Бо вершы – справа густу. Камусьці падабаецца імправізацыйны стыль, і аўтарскі «струмень свядомасці» выклікае ў яго захапленне. Хтосьці аддае перавагу верлібру, хтосьці – класіке жанру. Адзiн наогул нiчога ў вершы не зразумеў, другi выявіў утоеныя паміж радкоў думкі і выявы. І як парада: кожнае слова, кожны выраз трэба вывяраць, бо падчас з-за аднаго недакладнага слова адпрэчваецца цэлы верш, якi паэт прапанаваў да публікацыі. «Не залюблiвайце сябе, – рэзюмавала Ірына Карнаухава. – Хай лепш вас пакрытыкуюць, але вы даведзяце свой твор да толку.


Пасля перапынку ўласны зборнiк вершаў і перакладаў «Люблю. Пишу. Живу» прэзентавала Тамара Гапоненка. Кніга выдадзена ў «Каўчэгу» накладам 45 асобнікаў. Выйшла яна пад псеўданімам Тамара Кармянская, бо аўтар родам з г.п. Карма Гомельскай вобласці.


Затым усе ахвотнікі чыталі свае вершы, атрымліваючы калi-нiколi сяброўскія заўвагі па тэкстах ад калегаў па пяры. Адназначна ─ з боку лепш бачны памылкі ці неадпаведнасці.

Ганна Каравай

У кампазітарскай секцыі пасяджэнне пачалося з прадстаўлення госця – Алега Жукава, беларускага паэта-песенніка, аўтара больш як 300 песень для расійскіх і беларускіх выканаўцаў, музыканта, кампазітара. Ён прыйшоў на сустрэчу паводле папярэдняй дамоўленасці з кіраўніком клуба. Ірына Аляксандраўна пачала працу з разбору песенных тэкстаў і іх значэння агульнага сінтэза, з якім выпускаецца «прадукт» кампазітарам, таму, што ён адказны за яго. А таксама прапанавала для праслухоўвання песні гурта «Дразды» – «Радзма» і «Ах, як сягоння цёмна…» Уладзіміра Хазяенка. Далей свае новыя песенныя работы паказалі Анатоль Мягкі, Тамара Кашчэва, Мікалай Міхайлоўскі, Святлана Войтава, Наталля Раманюк, Уладзімір Траццякоў.


Святлана Войтава, Мікалай Міхайлоўскі

Як паведаміла кіраўнік клуба, 10 чэрвеня ў Маладзечна падчас Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2023» «Жывiца» будзе працаваць на адной з творчых пляцовак поруч кінатэатра «Радзіма». Ахвотнікі выступіць павінны паведаміць пра гэта І.Карнаухавай.
Наступнае паседжанне «Жывiцы» 18 чэрвеня будзе выязным ─ жадаючыя наведаюць музей-дачу Васіля Быкава ў Ждановічах. Ахвотнікі паехаць павінны да 10 чэрвеня апавясціць Ірыну Аляксандраўну для рашэння транспартнага пытання.

Анатоль МАЗГОЎ
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики