НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА СПЯКОТУ ЛІПЕНЯ


На чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца», якое прайшло 16 ліпеня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, кіраўнік клуба Ірына Карнаухава прыехала з самога «Славянскага базара». Яна, як і Святлана Войтава (г.Маладзечна), прынялі ўдзел у чарговым ХХХІІ Міжнародным фестывале розных відаў мастацтва ў якасці артыстаў: Ірына Аляксандраўна выступала з вершамі, а Святлана - з аўтарскімі песнямі пад гітару. Яны падзялiлiся вопытам, як зарэгістравацца на гэты фестываль у наступным годзе і прыняць удзел у вулічным фэсце "На сем ветрах", а таксама падзяліліся ўражаннямі пра атмасферу свята, канцэрты, выступы паэтаў і аўтараў-выканаўцаў. Уладзімір Рунцэвiч (г.Мар’iна Горка) успомніў сваё наведванне фестывальнага Віцебску ў 2019 годзе.
НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА СПЯКОТУ ЛІПЕНЯ


Затым прысутныя «ўразіліся» вершам Міхаiла Жванецкага (на рускай мове) «Все люди как книги, и мы их читаем…». Выступоўцы адзначылі глыбіню думкі аўтара, элементы нечаканасці, якія вельмі шануюцца ў мастацкіх творах, звярнулі ўвагу на актуальнасць выбару тэмы.
Другая рубрыка «Сам сабе рэдактар» прапанавала жывiчанам разабраць верш ананімнага аўтара на беларускай мове «Не пакiдайце нашай мовы…». Высновы несуцяшальныя для гэтага вершапісца: збітыя выявы беларускай прыроды, чарговае прызнанне ў любовi да роднай мовы - гэтыя тэмы агучаны ў сотнях твораў іншых аўтараў. Разбор такіх вершаў і робіцца для таго, каб нагадаць літаратарам, што iх творы павінны «чапляць» чытача, а кожнае слова або радок абавязаны стаяць на сваім месцы.

Пасля перапынку ўсе павіншавалі Святлану Войтаву з прыняццем у Беларускі саюз музычных дзеячаў. Святлана ў сваю чаргу падзялілася з калегамі «пакутамі» сваёй творчай дзейнасці.


Чарговую дзіцячую кніжку «Дружбой надо дорожить» прэзентавала Зінаіда Багамолава (г.Жодзіна). Невялiчкi зборнiк вершаў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту з каляровымі малюнкамі выйшаў у сталічным выдавецтве «Каўчэг» накладам 150 асобнікаў.


Анатоль Мазгоў (г.Барысаў) прадставіў публіцы новую анталогію Беллiтсаюза пад назвай «Полоцкая ветвь»: четверть века под сенью литературы», якая выйшла ў выдавецтве «Литературный свет» накладам 99 асобнікаў. Творы і бібліяграфічныя дадзеныя шасцярых членаў нашага клуба ўвайшлі ў гэты ёмiсты даведкава-энцыклапедычны зборнiк.


Апошняя частка паседжання была прадстаўлена творчымi справаздачамi членаў клуба. Паэты па чарзе чыталі свае новыя творы, у запісы прагучала песня на верш Алены Харавец у выкананні Тамары Кашчэва, Анатоль Мяккі акапельна спеў дзве новыя песні.

Анатолій Мягкі

Алена Харавец

Наступнае сумеснае паседжанне народнага клуба «Жывiца», на якое вызначана прэзентацыя новых выданняў клуба, адбудзецца 17 верасня ў 11.00.

А.МАТВЕЕЎ
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики