У́ ФІЛІЯЛЕ МУЗЕЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА «ФАЛЬВАРАК РАКУЦЁЎШЧЫНА»
У́ ФІЛІЯЛЕ МУЗЕЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА «ФАЛЬВАРАК РАКУЦЁЎШЧЫНА»


"Ракуцёу́скае лета" -- традыцыйнае свята паэзіі і песні адбылося 29 ліпеня у́ філіяле музея Максіма Багдановіча "Фальварак Ракуцёўшчына" (вёска Ракуцёўшчына). Свята пачалося з цырымоніі у́складання кветак да памятнага каменя.
Гасцінна сустракалі гасцей на свяце. У фальварку былі арганізаваны квэсты, гульні, фотазоны, экскурсіі па фальварку.


Багата, на у́се густы, прадставілі свае вырабы народныя у́мельцы. Адбыу́ся канцэрт з удзелам літаратарау́ і спевакоу́. Выступалі Навум Гальпяровіч, Міхась Пазнякоу́, Віктар Шніп, Рагнед Малахоу́скі і іншыя. Леанід Крыванос уручыу́ пасведчанне Саюза пісьменнікау́ Беларусі Аксане Мітрошчанкавай. Атрымалі у́знагароды пераможцы дзіцячых конкурсау́ -- лiтаратурнага і мастацкага.


Сярод выступоу́цау́ былі у́дзельнікі народнага клуба кампазітарау́ і паэтау́ "Жывіца": член Саюза пісьменнікау́ Беларусі Тамара Бярэзіна і член Беларускага саюза музычных дзеячау́ Святлана Войтава, якія выступалі са сваімі творамі.

Тамара Бярэзіна


Святлана Войтава

Надвор'е спрыяла добраму настрою. Ракуцёўшчына - месца, якое натхняе творцау́ на новыя здзяйсненні. Госці атрымалі на свяце яркія у́ражанні і багатыя эмоцыі.

іна Кузіна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики