«ПАДАРУНАК ЛЁСУ»: ЖЫВІЧАНЕ РАЗАМ 21 ГОД


15 кастрычніка адбыўся справаздачны канцэрт Мінскага абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «МАЦНТ».

Нездарма ён называўся «Падарунак лёсу»: ужо 21 год паэты і кампазітары Міншчыны збіраюцца на вуліцы Гікала, 4 у Мінску, каб павучыцца ў мацнейшых, падзяліцца сваёй творчасцю, зладзіць цудоўныя выступленні і цёплыя сустрэчы. А з’ядноўвае нас усіх член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, член Беларускага саюза музычных дзеячоў Ірына Карнаухава. Вось такі ў яе для нас, удзельнікаў клуба, а у нас для яе ўзаемна прыемны падарунак лёсу.


Канцэртную праграму вялі аўтары-выканаўца Таццяна Захарыч з Вілейкі і Настасся Швядко з аграгарадка Пятрышкі Мінскага раёна.


«Падарунак лёсу» яшчэ для кожнай творчай асобы спрадвечная – любоў і каханне. Без іх няма развіцця на нашай планеце. Толькі з гэтымі пачуццямі працягваецца жыццё. Памятаеце верш Аляксандра Пушкіна «Я помню чудное мгновенье»? Дык вось наша жывічанка Зінаіда Гасціловіч з Валожыншчыны пераклала яго на беларускую мову. Прыгожа атрымалася! Пра класіку на канцэрце успомніла і паэтка з Мінскага раёна Марына Шапавалава. Дыялог Раскольнікава з Сонечкай Мармеладавай дапамаглі ёй паказаць яе былыя вучні Дана Асаўцова і Арсеній Саўчук.


Міні-спектакль змяніла чытанне аўтарскіх вершаў пра любоў да роднай зямлі Таццяны Цвірко (г. Клецк) і Лідзіі Жыдко (г. Жодзіна). Пра шматграннае пачуццё любові таксама выконвалі вершы Вялянціна Шчарбакова і Аляксандр Яцук з Нясвіжа, сваю песню спявала Святлана Войтава з Маладзечна.

Вялянціна Шчарбакова і Аляксандр Яцук


Святлана Войтава

Гучалі вершы Галіны Нупрэйчык з Клецка пра любоў да паэзіі. Пачуцці да мамы выказала ў сваёй песні салігарчанка Ларыса Гулкоўская, а Марыя Лебядзько са Стаўбцоўшчыны прачытала верш. Усё гэта, згадзіцеся, яшчэ і пра дабрыню, якая жыве ў сямейных зносінах. Яна хвалюе паэтку з Жодзіна Зінаіду Багамолаву і аутара-выканаўца Валянціна Каваліва.

Галіна Нупрэйчык


Марыя Лебядзько


Зінаіда Багамолава

А дзе сям’я, там ён і яна. Там кахане. Яно бывае розным, але паэты і кампазітары пра яго ніколі не забываюць. І пра каханне чыталі вершы Галіна Нічыпаровіч з Удзеншчыны, Мікалай Марын (п. Дружны Пухавіцкага раёна), Анатоль Шкода з Заслаўя, барысаўчанка Алена Брыцкая, Тамара Бярэзіна з Маладзечна.
«ПАДАРУНАК ЛЁСУ»: ЖЫВІЧАНЕ РАЗАМ 21 ГОД

Тамара Бярэзіна

Ім у такт спявалі вілейчанін Уладзімір Цанунін, Тамара Кашчэва (г. Фаніпаль), Анатоль Мягкі і Антаніна Навуменка з Мінскага раёна, Мікалай Міхайлоўскі (г. Беразіно), Генадзь Парыкін з Дзяржыншчыны.

Уладзімір Цанунін


Тамара Кашчэва


Анатоль Мягкі

У выкананні вядучых таксама прагучалі вершаваныя радкі і іншых паэтаў клуба. Чыталіся вершы стаўбцоўскага паэта Яўгена Карпуця, Жаны Левітан з Нясвіжскага раёна і іншых.
Людміла Журава з г. Старыя Дарогі напрыканцы вечарыны выканала сваю песню «Жывіца».


Новы працоўны творчы год падорыць аўтарам новыя вершы і песні. І яны абавязкова будуць. Так што да новых сустрэч!


Алена БРЫЦКАЯ
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики