ТВОРЧАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БРЫЦКАЙ АЛЕНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ
Нарадзілася ў 1969 годзе ў г. Барысаве Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры (1991 г.). Доўгі час сумяшчала педагагічную дзейнасць з журналісцкай. Працавала карэспандэнтам рэспубліканскіх газет "Я – жанчына", "Сяброўка", "Крымінальны агляд", "Жаночы калейдаскоп", рэспубліканскага прамысловага часопіса "Знак якасці", “Будаўнічая газета”, “ЛІМ”, іншых СМІ-выданняў. Займала пасаду загадчыцы аддзела грамадска-палітычнага жыцця ДУ “Рэдакцыя газеты “Адзінства” ў г. Барысаве. Піша вершы і прозу на беларускай і рускай мовах са школьных гадоў. Неаднаразова была ўдзельнікам злётаў паэтаў Міншчыны. Выступала на рэспубліканскім і мясцовым радыё і тэлебачанні. Друкавалася ў часопісах "Першацвет", газетах "Адзінства", "ЛіМ", "Жаночы калейдаскоп" і іншых. З'яўляецца сааўтарам шматлікіх калектыўных зборнікаў паэзіі аўтараў Мінскай вобласці. У 2002-2004 гадах – арганізатар і кіраўнік гарадскога літаратурнага аб'яднання "Натхненне". У лістападзе 2021 г. літаб’яднанне вярнулася “пад крыло” Барысаўскай цэнтральнай раённай бюібліятэкі імя І.Х. Каладзеева (адбылася перазагрузка), і Алена Брыцкая зноў яго ўзначаліла. Таксама доўгі час выконвае абавязкі сакратара Мінскага абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”. Часта выступае ў вучэбных і працоўных калектывах з вершамі. У 2019 г. выпусціла свой першы зборнік прозы "Люстэрка жыцця". У 2021 – кнігу вершаў для дзяцей “Краіна дзяцінства”. У 2022 г. выступіла складальнікам, карэктарам і рэдактарам калектыўнага сборніка паэзіі ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Натхненне” – “Мчатся мысли навстречу утру”, прысвечанага Году гістарычнай памяці і 920-годдзю з дня заснавання Барысава. У 2023 выйшаў сборнік беларускамоўнай паэзіі “Бэзавых думак ніткі”.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|