|
«ЖЫВІЦА»
![]() З Новым 2024 годам, дарагія сябры! Ад усёй душы жадаю ўсім гармоніі з навакольным і сваім унутраным светам, усёабдымнай боскай любові, творчых азарэнняў і поспехаў, моцнага здароўя і стабільнага міру! Няхай гэты год будзе шчаслівейшы і дабрэйшы! А Вы і Вашы родныя – здаровымі і каханымі! Дзякуй усім тым, хто застаецца верным клубу столькі гадоў, з каго пачыналася "Жывіца", і ўсім тым, хто робіць усё магчымае для далейшага росквіту! Ірына Карнаухава, кіраўнік клуба З розных куточкаў ляцяць у сталіцу Светлая музыка, цёплыя словы. Ранкам нядзельным працуе «Жывіца» – Восеньскім, летнім, зімовым, вясновым. Не перашкода – надвор’е любое. Межаў няма для жаданай сустрэчы Творцаў, з’яднаных вялікай любоўю Да прыгажосці, як свет гэты, вечнай. Б’е тут натхненне крынічкаю чыстай, З нетраў глыбокіх на волю імкнецца, Промнем заззяе ў расінцы празрыстай – Песняю новай ці вершам пральецца. Нупрэйчык (Плакса) Галіна, г. Клецк
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|