«СУСТРЭЧЫ НА ЎСЕ 100»


У Маркаўскім СДК Маладзечанскага раёна 17.04 б.г. адбылася літаратурна-музычная імпрэза "Сустрэчы на ўсе 100". Арганізатарамі мерапрыемства былі сацыяльны педагог Капіца Вольга Георгіеўна, Чарняўская Марына Сцяпанаўна, работнікі СДК, якія правялі праграму.


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і народнага калектыву аўтарскай песні і паэзіі "Жывіца" Тамара Бярэзіна пазнаёміла прысутных са сваёй творчасцю. Прагучалі вершы на патрыятычную, духоўную, лірычную тэмы. Таксама былі прадстаўлены паэтычныя асабістыя зборнікі паэзіі.


Песні на патрыятычную тэму выканалі Марыя Баран і Ірына Карташэвіч. Вучні Маркаўскай школы Антон Монід, Іван Роўны і Аляксандра Макарэвіч аздобілі марапрыемства музычнымі нумарамі.


Цёпла сустракалі гледачы ўсіх выступаючых, падтрымліваючы апладысментамі. Мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў падрастаючага пакалення і дарослых гледачоў. Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі і добры настрой.

Іна Кузіна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики