З НОВЫМ ГОДАМ, «ЖЫВІЦА»!


Паважаныя мае жывічане! Дарагія сябры!

Вось яшчэ адзін год пераварочвае сваю апошнюю старонку. Цешуся, што мы засталіся вернымі ў адносінах і сяброўстве, у разуменні адзін аднаго і прыняцці, а таксама пазітыву і творчаму росту.
Шчыра віншую Вас з Новым годам! Няхай свята прынясе не толькі падарункі пад навагодняй ёлкай, але і шчасце ад зносін з блізкімі людзьмі, сямейны дабрабыт і стабільнасць усе 365 дзён, і стане для ўсіх годам міра, яднання і новых дасягненняў! Падорыць выкананне запаветных жаданняў, умацуе веру ў будучыню, узнагародзіць поспехамі ва ўсім!

З павагай, Ірына Карнаухава - кіраўнік калектыва


«ЖЫВІЦЫ»
Наш клуб паэтаў і музыкаў, ты адзіны!
Найлепшы сябра, родная крывінка!
Звярнуся да цябе, як да жанчыны,
бо ты – Багіня! Ты – наша жывінка!

Ты паэтычна-песенная, сталая!
Прэстыжная, разважлівая, годная.
Надзейная, жывучая, трывалая,
шаноўная, любімая, народная!

Заслужаная і аўтарытэтная!
Выток натхнення, кропка дум адпраўная.
Матуля клапатлівая, шматдзетная…
Чытай! Спявай! Жыві, «Жывіца» слаўная!

Цвірко Таццяна, г. Клецк


автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики