ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
З 17 па 24 лютага ў дзіцячай бібліятэцы №10 г. Мінска адбываўся бібліятэчны марафон “І прыгожа льецца на прасторы слова беларускай мовы”. Роднае слова і родная мова – гэта першая крыніца, праз якую чалавек пазнае жыццё і навакольны свет... 24.02.25 прагучаў завяршальны акорд Тыдня беларускай мовы. Віктар Кажура -- магістр адукацыі, член рэдакцыйнай рады часопіса "Роднае слова", настаўнік-метадыст, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі N2, аўтар больш за 28 кніг, член Саюза пісьменнікаў Беларусі выступіў у рамках праекта “Пісьменнік - бібліятэка - чытач” да Міжнароднага дня роднай мовы“. Пісьменнік пазнаёміў вучняў 2-4 класы ДУА “Сярэдняя школа №70 імя Л.М. Гурцьева” г Мінска са сваёй творчасцю. Таксама правёў гульні па кнізе "З легендаў і казак... Маленькая азбука беларускай міфалогіі”. А яшчэ хлопцы і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, складалі рыфмы, успаміналі калыханкі на беларускай мове... Цёплая і душэўная сустрэча атрымалася ў гэты дзень. Іна Кузіна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|