САВЕТНІК РАСІЙСКАЙ АКАДЭМІІ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА ЖЫВЕ Ў ВІЛЕЙЦЫ


Віктар Кажура – гэта імя даўно вядома нашым чытачам і адразу выклікае асацыяцыі з чалавекам творчым, нястомным шукальнікам скарбаў роднай мовы, настаўнікам, які ўмее разгледзець у вучні агеньчык таленту і дапамагае яму раскрыцца.

Наш калектыў ганарыцца, што першыя вершы Віктара Кажуры былі надрукаваны менавіта на старонках газеты «Шлях перамогі» ў ліпені 1999 года. З таго часу свет убачылі 29 яго кніжак, пра большасць з іх таксама расказвала наша газета. А пра тое, як у 40 год пачалася яго літаратурная дзейнасць, пра здабыткі на творчым шляху, пра сваіх таленавітых вучняў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі №2 расказаў падчас нядаўняй сустрэчы з юнымі карэспандэнтамі рэдакцыйнага творчага аб’яднання «Жыццё ў кадры».
Не толькі творчая, але і даследчая дзейнасць цікавіць Віктара Кажуру. Конкурсы, выставы, канферэнцыі (у тым ліку і міжнароднага ўзроўню) прынеслі нямала пераможных дыпломаў вілейскім школьнікам і іх кіраўніку. «Што падштурхоўвала да ўдзелу? Хацелася паказаць нашых дзяцей шырокай аўдыторыі – яны таленавітыя, здольныя», – кажа Віктар Віктаравіч. Так некалі было з Бажэнай Мацюк, якая неаднаразова станавілася стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, а затым з Аляксандрай Грабоўскай, якая таксама была стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта. Мы таксама памятаем поспехі Валерыі Кабак, Улада Хмарэнкі і іншых вучняў, якія бліскуча выступілі на міжнародных форумах студэнцкай і вучнёўскай моладзі «Першы крок у навуку», станавіліся дыпламантамі і лаўрэатамі Усерасійскіх юнацкіх чытанняў імя У. І. Вярнадскага і іншых навуковых маладзёжных канферэнцый.
А потым у Віктара Кажуры падраслі свае ўнукі – Ангеліна і Цімафей, і пачаўся сумесны, можна сказаць, сямейны, творчы пошук. І першай была работа пра Карпавічы – малую радзіму Віктара Віктаравіча…
Расказваць чытачам раённай газеты пра новыя творчыя знаходкі і поспехі нашага земляка заўсёды прыемна – і нагода ў гэты раз адмысловая.
Віктар Кажура з унучкай Ангелінай Прохаравай былі запрошаны ў Маскву – Расійскую Акадэмію Прыродазнаўства. Адміністрацыя гімназіі, раённае і абласное ўпраўленні па адукацыі падтрымалі, дапамаглі з афармленнем неабходных дакументаў. Паездка адбылася 8-10 красавіка і аказалася плённай.
У Ангеліны – пераможны дыплом міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў і спецыялістаў Расійскай акадэміі прыродазнаўства «Надзея расійскай навукі». Прыемнай нечаканасцю для самога Віктара Кажуры стаў россып узнагарод, якімі адзначана яго шматгадовая навуковая дзейнасць: залаты медаль Расійскай Акадэміі Прыродазнаўства за наватарскую працу ў адукацыі, падзячны ліст аргкамітэта конкурса навукова-даследчых і творчых работ «Старт у навуцы».
Віншуем і ганарымся!





Таццяна ШАРШНЁВА

https://peramoga.by/google-novosti/savetnik-rasijskaj-akademii-pryrodazna-stva-zhyve-vilejcy-geta-viktar-kazhura/
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики