|
"МАІХ СЯБРОЎ МЕЛОДЫЯ ВЕРШАЎ"
У штыднёвіку "Літаратура і мастацтва" №40 ад 25.10.2025 апублікаваны артыкул Яўгеніі Шыцька. "Літаратурная майстэрня "ЛітЭра" арганізавала ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы творчую сустрэчу "Маіх сяброў мелодыя вершаў" -- з мінскім чытачом сустрэлася паэтэса, кампазітар, выканаўца песень Ларыса Гулкоўская з Салігорска. Настаўнік вышэйшай катэгорыі, да заслужанага адпачынка яна была выкладчыкам музыкі, 17 гадоў аддала працы педагогам у дзіцячай музычнай студыі Палаца культуры. Актыўная удзельніца і пераможца творчых спаборніцтваў розных узроўняў, суаўтар сямі зборнікаў вершаў, шматлікіх сумесных дыскаў народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца". На працягу 15 гадоў кіравала хорам ветэранаў педагагічнай працы "Натхненне". Падчас сустрэчы гучалі запісы песень кампазітара, у тым ліку прэм'ернай -- на верш воіна-інтэрнацыяналіста Вячаслава Палубінскага "Ваенныя сны пра Барысаў", прысвечаны бацькам і роднаму гораду. Шэраг вершаў і песень Ларыса Уладзіміраўна выканала гэтым вечарам сама. Сярод іх была яшчэ адна прэм'ера на твор "Бабіна лета" Тамары Кармянскай (Гапоненка), вядучай мерапрыемства. Між тым удзел у імпрэзе прынялі некаторыя аўтары слоў, пакладзеных на музыку".
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|