|
РАДЗІМА
Сл. Яўгена Прадзядовіча, муз. Валянціны Беланоўскай (г.Барысаў) 1.Радзіма, ты лісток кляновы. Буслы кружацца над табой. Радзіма, кожны дзень твой новы Напоўнен дзіўнаю красой. Сваю спагадлівую ласку Даруеш цішынёй ў лясах. Ты таямніца, мара, казка, Дзяўчынка з кветкай ў валасах. Прыпеў: Любая Радзіма, любая Радзіма! Вышываю долю з рамонак, васількоў. Уплятаю сонечныя фарбы-пералівы З песняй, што пранесла ад вякоў 2.Твой лёс, як песня будзе вечным, Вачэй чаруе супакой. Я бачу шлях твой светлым, Млечным, Цудоўнай зоркавай ракой. Каб толькі ласка панавала, Нібы крыніцаў чысціня. І ў Сусвеце разлівала Зямля любоў сваю штодня. Прыпеў.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|