|
Апошнія промні колера дыні.
Ліловыя прыцемкі. Рыпучыя крокі. Купал вячэрні пранізліва-сіні. І мірыяды бліскаючых зорак. Іскрацца крышталікі чыстага снега. Напой асвяжальны дыханне ламае. Зімовы ядваб. Марозная нега. І цішыня. Урачыста-святая. Птушкаю ноч апускаецца долу. Брызгі сапфіраў. Срэбныя гмахі. Студзень люляе краіну ўлюбёна. Шэпча Радзіме светлую казку. Настасся Азарка (г. Нясвіж) Ці не зямля гэтак ціха спявае?
Поўня маркотай у вокнах блукае. Поўнач. А думкі ўсё лезуць і лезуць. Поўня паціху зыходзіць у месяц. Настасся Азарка (г. Нясвіж) Восень. Дрыготкія звоны.
Золата мяккае жухне. Дыхаю ветрам халодным. Дыхаю восеньскім рухам. Чарнеюць маркотай гоні. Плачуць аб нечым дажджы. Смакую халодныя кроплі... І мне так хочацца жыць! Настасся Азарка (г. Нясвіж) Прыцерушыла шэрань раніцою.
Крыху сагрэла ўшчэнт аголеную глебу. І пазімоваму ўжо смяецца неба. І мне ўжо пазімоваму спакойна. Настасся Азарка (г. Нясвіж) Неба зацягнута поўсцю ваўчынаю.
Снежыць. Запруцянелі люстровай ільдзінаю Сцежы. Знікнуў у марве світанак нясмелы Над вежай. След на карунках, пранізліва-белых, Найпершы. Йшоў хтосьці-кудысьці-чагосьці-калісьці Уночы. Йшоў, неспадзеўкам на штосьці набрысьці Крочыў. Стоена-выбухна йскрыліся поўняю Вочы. Быццам выдзерліся з багны бяздоння Надоеч. Прагным глытком удыхнуў ў грудзі моцныя Шэрань. Дзесьці засталася ціхае котлішча Ў цемры. Настасся Азарка (г. Нясвіж) Поле маё, поле,
Ўспетае Купалам, Уздыхаеш воляй Восеньскіх абшараў. Поле маё, поле, Мілаваўся Янка. Мыешся імжою Восеньскага ранка. Поле маё, поле, Снег закрые руні... Смуткавая доля Роднай Беларусі. Настасся Азарка (г. Нясвіж) Птушкі адлятаюць
Ў вырай да вясны. Навальніцай пахнуць Восеньскія сны. Дзень стаіць зацішны, Злашчаны вятрыма, Працаю ўвішны... Любая Радзіма Ўжо ўбірае пожні, І вянок з калосся Светла ўпрыгожыць Ранак Беларусі. Настасся Азарка (г. Нясвіж) Постаць любага горада
У сняговай цішы. Светлым сонечным поглядам, Век бы з ім мне пражыць... Мой асілак няскораны, Волат слаўных часін. І напоўнена гонарам Сэрца. Макінтошам снягі Злёгку ветрам накінуты На магутныя плечы. Тут мчыць вечнасць хвілінаю. І хвіліна бы вечнасць. Настасся Азарка (г. Нясвіж) Сонца ззяе ў вышынях,
Малахітавыя вуліцы, І нябёсы звонка-сінія, Што аж хочацца прымружыцца. Плёскат светлы па-над Свіслаччу, Буйнатою вод паўнюткай, Дзе іскрыцца постаць віцязя... Я прайду ціха-ціхутка. І затоенымі ўздыхамі – Не ўзрушыць бы постаць вершніка – Я амаль што і не дыхаю, Раствараючыся ў вольніцы. На мячы люстрыцца блікамі, Нецярплівы конь пахрапвае, Слова – і ў міг імклівасці З месца зрынецца ён марваю. Пранясецца ён нястрымнаю Думкай над вясновым краем, І зямлю напоіць сілаю, Волі вогнішча распаліць. Плёскат светлы па-над Свіслаччу, Залатыя хвалі-кропелькі, Там іскрыцца постаць віцязя, Раствараючыся ў вольніцы. Настасся Азарка (г. Нясвіж) Я люблю цябе, Беларусь,
Я люблю твае вочы сінія. І як кружыць у небе бусел, Я люблю назіраць часінаю. І як лашчацца васількі У гуллівым жытнёвым полю, І сцюдзёнасць празрыстых крыніц, Як разгульваюцца вясною. Я люблю цябе, Беларусь. Люблю слухаць у надвячорку Спеў, што льецца цішой па акрузе Ад зямлі і да самых зораў. Водар спешчаных навальніц Ап’янелай у сонцы вясёлкі, І як ў снезе найпершым гарыць, Пунсавее рабіны гронка. Я люблю цябе, Беларусь. Я люблю… можа гэта і дзіўна, Што ў каханні сваім прызнаюся, Як хлапец прызнаецца дзяўчыне… Настасся Азарка (г. Нясвіж) |
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Счетчики
|