На Вілейшчыне распачаўся першы літаратурна-музычны фестываль «Светлае слова». Старт мерапрыемству быў дадзены 8 верасня – менавіта ў мінулую пятніцу ў актавай зале Вілейскага дзяржаўнага каледжа адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Прымеркаваны да 500-годдзя пачатку беларускага кнігадрукавання і да 135-годдзя з дня нараджэння славутых сыноў Беларусі – Янкі Купалы і Якуба Коласа, ён складаецца з самых разнастайных мерапрыемстваў. Насычаная праграма фестывалю ўжо распачалася, шмат цікавага чакае і наперадзе – «Светлае слова» працягнецца па 30 верасня. Мы ўпэўнены, што кожнаму, хто неабыякава ставіцца да роднага слова, у гэтай разнастайнасці мерапрыемстваў абавязкова знойдзецца штосьці па душы і для душы. Праграму ўрачыстага адкрыцця фестывалю «Тэатралізаванае слова» распачаў народны тэатр Вілейскага Палаца культуры (кіраўнік Вадзім Шырочын). Пасля слоў прывітання і віншавання вядучыя Алеся Арыстава і Кірыл Чэрнік запрасілі на сцэну дырэктара Цэнтра эстэтычнага выхавання, дэпутата Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Таццяну Захарыч і шаноўных гасцей – Святлану Быкаву, старшыню Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсу; Ірыну Карнаухаву, кіраўніка народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца».... 20 жніўня на чарговым пасяджэнні народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца» адбылася сустрэча жывiчанаў з маладымі гомельскімі паэтамі і кампазітарамі, членамi розных Саюзаў, лаўрэатамі і дыпламантамі шматлікіх конкурсаў. Гамяльчане прыехалі ў Мiнск на міжрэгіянальны форум маладых пісьменнікаў Мінскай і Гомельскай абласцей, які праходзіў з 17 па 20 жніўня і быў арганізаваны Мінскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (старшыня Святлана Быкава, нам. старшыні Бажэна Ганушкiна). Пра сваіх калег з народнага калектыву Рэспублікі Беларусь «Арт-кафе на Ирининской» пры Гомельскiм гарадскім цэнтры культуры, пра творчы 12-гадовы шлях распавёў...
16 ліпеня 2017 г. адбылося чарговае паседжанне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца». Адкрылася яно рубрыкай «Пад уражаннем», дзе патрабавалася артыстычна прачытаць твор і выказаць пра яго сваё меркаванне. На аналіз былі прапанаваны рускамоўны верш Святланы Дубiнiнай і беларускамоўны Віктара Шнiпа. Ахвотнікі разабралі гэтыя творы «па костачках», зрабіўшы нямала слушных заўваг і прапаноў.
Наступным заданнем для прысутных стаў падбор як мага больш сінонімаў да слоў... У суботу 17.06.17 ў Капыль з’ехаліся госці амаль з усіх куточкаў сталічнай вобласці. Тут праходзіў шосты абласны фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі». І, як адзначыў напрыканцы старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ліневіч, свята ўдалося. Ужо на ўваходзе ў гарадскую зону адпачынку, дзе ладзіўся фестываль, чутны былі музыка, вясёлы смех і жарты — гасцей сустракала своеасаблівая мытня. Гэта ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» Капыльскага раённага Цэнтра культуры бралі сімвалічную плату за ўваход: трэба было песню паспяваць, верш пачытаць... По традиции летом народный клуб поэтов и композиторов «Жывіца», действующий при Минском областном центре народного творчества, проводит выездное заседание в одном из регионов Минской области. В минувшее воскресенье таковое прошло на территории Березинского района. На въезде в район ароматным караваем, белорусскими народными песнями и танцами гостей встречал местный семейный фольклорный коллектив «Радзіна». В Березино авторы побывали в районном Центре ремесел, где презентуется международная выставка керамики «Взгляд» с работами 127 керамистов из 12 стран мира. Также здесь имеется комната-музей деревянной ложки: столовому прибору, сделанному мастерами из разных материалов в различных, порой даже неожиданных, вариациях, уделено особое внимание. Кстати, у входа в здание... Першыя радкі заўсёды даюцца цяжка. Але яшчэ цяжэй пісаць пра заўчасную смерць маладых і таленавітых. Разважае Алесь Емяльянаў. Вось і цяпер словы не складаюцца ў сказы і пальцы не хочуць набіраць два прыкрых і балючых: Ігар памёр. Пасля самагубства С. Палуяна Ядвігін Ш напісаў такія радкі: “Бываюць раны большыя і меншыя. Меншыя — заўсёды крывавяцца. Большыя залечвае толькі… смерць. Гэтак на душы”. Трагічная і заўчасная смерць маладога беларускага паэта і барда Ігара Канановіча — гэта незагойная рана на душы родных, сяброў, калег-пісьменнікаў і прыхільнікаў ягонай творчасці. Я пазнаёміўся з ім яшчэ ў 2006 годзе, калі прыйшоў на паседжанне абласнога клуба “Жывіца” пры бібліятэцы Пушкіна. Вясёлы, жыццярадасны, дасціпны і таленавіты — вось мае першыя ўражанні пра Ігара. Ужо тады адчувалася: ён ведае, што робіць, для чаго і дзеля чаго. Такіх людзей можна ахарактарызаваць адным словам — стыль, стыль ва ўсім... Чарговае пасяджэнне народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывiца», якое прайшло 21 мая ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, галоўным чынам было прысвечана разбору твораў новага калектыўнага зборніка, назву якому даў радок з верша Уладзіміра Цануніна «Калі бярэшся за пяро». Рэдактар кнігі Юрась Нераток зрабіў пазнакі ў рукапісе, каб даць магчымасць асобным жывічанам выправіць не зусім удалыя радкі ці словы. Таму кіраўнік клуба складальнік зборніка Ірына Карнаухава раздала прысутным для дапрацоўкі раздрукоўкі вершаў з заўвагамі рэдактара. Азнаёміліся аўтары і са сваімі фатаграфіямі, якія ўвойдуць у кнігу. Незадаволеным сваім выглядам на фота яшчэ засталася магчымасць сфатаграфавацца ў чэрвені. А пачатак пасяджэнню паклала рубрыка «Пад уражаннем»... 06 мая 2017г., на Кургане Славы, состоялось праздничное мероприятие, посвященное 72-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне. На главной площадке мемориального комплекса прошёл торжественный митинг с участием ветеранов Великой Отечественной войны, представителей Минского облисполкома, гор- и райисполкомов, республиканских органов госуправления, депутатов Палаты представителей, а также членов Совета Республики. Во время праздничного мероприятия работали... |
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
der Girokonto Test - Girokonto Prämien
Счетчики
|