А птушкі штогод у вырай лятаюць – Тонкія крылы рвуць. А іх там не любяць, іх там не чакаюць, І там яны – не пяюць. І ежу, што выпадкова находзяць, Без асалоды клююць, Сямей не заводзяць, дзяцей не выводзяць І нават гнёздаў не ўюць. Яны існуюць там – часткова, часова, Ім толькі бы сілы займець, Пачуць, як важак сваё скажа слова – Зноў на Радзіму ляцець. Зноў крылы рве жураўліная зграя, Шукае азёры свае, Мясціны свае яшчэ ў небе пазнае, І тут свае гнёзды саўе.
Гэты ціхі куточак - зямля запаветная Спее песняй у сэрцы яе прыгажосць. Край бацькоў і дзядоў, Беларусь мая светлая, Шчыра ўдзячна я лёсу, што ты ў мяне ёсць. Каранямі зямля пераплецена родная. Не знікаюць тут продкаў сляды, галасы. Адчуваецца сувязь між намі зваротная. Сувязныя – азёры, палі і лясы.
На хутары хата стаяла. Там любай матулі сляды. І сэрца імкнецца туды. На хутары хата стаяла. Усё зруйнавалі гады. Куточак той вабіць заўжды. На хутары хата стаяла. Там любай матулі сляды.
Часто спрашивают нас: Что такое, брат, спецназ? Это сила, твёрдость шага, Ум, характер, риск, отвага. С честью выполнить приказ Это, брат, и есть спецназ.
Крылатая отважная пехота! Тобой мальчишки грезят с юных лет: Шагнуть с небес из рампы самолёта И цвета синевы носить берет. Ты рождена, как ястреб, для полёта, В любой момент готова для броска. Крылатая гвардейская пехота – Воздушные десантские войска.