Зборнiк вершаў для дзяцей «Веснавое шкельца»
Зборнiк вершаў для дзяцей «Веснавое шкельца»


У мiнскім выдавецтве «Каўчэг» накладам 99 асобнікаў выйшаў у свет зборнiк вершаў для дзяцей пад лірычнай назвай «Веснавое шкельца». Усё 26 аўтараў выдання - члены народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» пры Мiнскiм абласным цэнтры народнай творчасці.
У кнігу ўвайшлі вершы на рускай і беларускай мовах на розную тэматыку: пра нашу родную і любую Беларусь, пра яе прыроду, пра дзядуль, бабуль, матуль, бацькоў, дзетак, унукаў, пра поры года, пра мінулую вайну, пра розных жывёл і птушках, у тым ліку ў вялікай колькасці пра хатніх улюбёнцаў - катоў ды сабак.
Назву зборнiку даў аднаіменны верш члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Лёлі Багдановіч. Вось якія прачулыя радкі вызначаюць адносiны барысаўскай паэткi да вясновага абнаўлення роднай старонкі:

Неба вабiць чысцiнёю,
Нiбы вымытае шкельца.
I праменьчыкi ў настроi -
Паглядаюць у вядзерца.

У «Веснавым шкельцы» прадстаўлена не толькі лірыка, але таксама жарты, загадкі, фантазіі, казкі, калыханкі. Вершы змястоўныя, добрыя, павучальныя, яны выхоўваюць у дзецях любоў да сваёй Радзімы, старэйшых пакаленняў, навакольнай прыроды, вучаць назіраць, разважаць, ацэньваць, фантазіраваць.
Словамі ўдзячнасці і падзякі трэба адзначыць тых, хто дапамог кніжцы ўбачыць свет. Гэта складальнік - нязменны кіраўнік клуба, намеснік старшыні Мiнскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Ірына Карнаухава, рэдактар – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Генадзь Аўласенка, карэктар Марына Шапавалава, мастак Аляксандр Макоўскi. Вялiкi дзякуй таксама спонсару выдання, дырэктару ААТ «ПМК-42» г.Заслаўля Валерыю Комару і, вядома ж, выдавецтву «Каўчэг» (дыр. Уладзімір Кузьмін).

Анатоль МАЗГОЎ, г.Барысаў
На здымку: зборнiк вершаў «Веснавое шкельца».
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики