"Старонкі няспыннага часу"
"Старонкі няспыннага часу"


Асаблівасць зборніка "Старонкі няспыннага часу", як і іншых паэтычных праектаў народнага клуба "Жывіца", у тым, што на адной пляцоўцы выступаюць і дэбютанты-пачаткоўцы, і самародкі без агранкі, і абазнаныя прафесіяналы. Без зайдрасці знізу і пагарды зверху. Таму, апроч рэалізацыі творчых здабыткаў, кніга дае магчымасць паэтычнага ўдасканалення або параўнання на ўзорах таленавітых твораў, дазваляе вызначыць уласны патэнцыял і намеціць шляхі ўдасканалення. А майстрам дазваляе не толькі выказацца і прадэманстраваць выдатны ўзровень, а яшчэ і лепш ведаць адзін аднаго. тым самым выконваецца яшчэ адно прызначэнне паэзіі - яднанне яго прыхільнікаў.
У зборніку прадстаўлены вершы 51 паэта Міншчыны па розных тэмах. А на апошніх старонках апублікаваны вынікі абласнога паэтычнага конкурсу: лепшыя вершы лаурэатаў.
Складальнік зборніка "Старонкі няспыннага часу" - Ірына Карнаухава,
рэдактар - Юрась Нераток,
карэктар - Алена Брыцкая,
дызайн вокладкі - Ала Ганецкая,
адказны за выпуск - Раіса Вайцяхоўская.
Выдавец - ТАА "Каўчэг", г. Мінск, дырэктар Уладзімір Кузьмін.

Ірына Карнаухава, кіраўнік клубаскачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики