МАЛПА РУКІ ПАЦІРАЛА
Гумарыстычныя вершы (2016г.) Зборнік гумарыстычнай паэзіі «Малпа рукі пацірала», які падрыхтаваны ў год Вогненнай Малпы, — традыцыйны праект калектыўнай творчасці Мінскага абласнога клуба «Жывіца». Акрамя ўласна гумарыстычных жанраў (баек, гумарэсак, мініяцюр і г. д.), у кнізе прадстаўлены блізкія: сатыра, іранічная паэзія, пародыі, жартоўныя афарызмы, а таксама так званая кулуарная творчасць — эпіграмы і прысвячэнні творцам, разам з якімі жывічане робяць унёсак у літаратурны працэс і культурнае жыццё краіны. Вершы 48 паэтаў Міншчыны аздоблены малюнкамі Людмілы Ключановіч з Салігорска. Напрыканцы кнігі змешчаны конкурсныя вершы ўдзельнікаў клуба на зададзеную тэму: пра рэальную малпу, якая патрапіла ў стужку навін. Складальнік зборніка "Старонкі няспыннага часу" - Ірына Карнаухава, рэдактар - Юрась Нераток, карэктар - Алена Брыцкая, дызайн вокладкі - Ала Ганецкая, адказны за выпуск - Раіса Вайцяхоўская. Выдавец - ЧПТУП "Колорград", г. Мінск, дырэктар Дзмітрый Саковіч Ірына Карнаухава, кіраўнік клуба
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|