УДАЛАЯ ПРОБА ПЯРА. ПРЭЗЕНТАЦЫЯ
Першая кніга вершаў Святланы Быкавай “Откровение позднего лета” выйшла ў мінскім выдавецтве “Смэлток” у сярэдзіне лета 2010 года. Як стала традыцыйным – невялікім прэзентацыйным накладам, які на гэты час хутчэй за ўсё разышоўся. Сягоння стала модным папікаць паэтаў за кніжкі, выдадзеныя за ўласныя сродкі. Прычым звычайна падобныя пагардлівыя адносіны (не заглядаючы ў тэкст – агулам) выказваюць пісьменнікі, якім пасады дазваляюць выкарыстоўваць для рэалізацыі ўласных шэдэўраў дзяржаўны рэсурс. Не хацелася б ідэалізаваць мінулыя часы, аднак некалі ўсё ж былі пэўныя ўстойлівыя серыі і для тых, хто пачынае творчы шлях. Праўда, і тут Святлане Быкавай (няхай прабачыць жанчына цынічнага аналітыка!) перашкодзіла б набліжэнне да “ягаднага” ўзросту.
Зрэшты, гісторыя мае шмат прыкладаў, калі жанчыны паспяхова ўваходзілі ў літаратуру ў значна больш салідныя гады. Дастаткова ўспомніць Клаўдзію Харкевіч з раманам “Излом” або Эмілію Пасынкаву з кнігай “Па той бок брамы”.
Чалавекам, які ўчора напісаў плойму вершаў, а сёння пабег іх выдаваць, Святлану Быкаву назваць нельга. Ужо чатыры гады яна ўдзельнічае ў рабоце Мінскага абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, якім кіруюць Ірына Карнаухава і Галіна Дораш. І за гэты час, апроч выступленняў на семінарах “Жывіцы”, паспела выдаць падборкі твораў у калектыўных зборніках клуба “Срэбны блюз” і “Дыханне нябёсаў”. Да таго ж былі публікацыі ў альманахах, рэспубліканскім друку, выступы на радыё.
Што робіць жанчыну паэткай? Несумненна, каханне, калі ўнутраныя пачуцці дазваляюць глядзець на наш недасканалы свет замілавана і ўпэўнена. Калі словы, выказаныя наўпрост, не рэалізуюць насычанай эмоцыямі душы. Калі адчуваеш, што ўсё ранейшае – толькі пралог, уверцюра, прэамбула да сапраўднага жыцця.
Але Святлана не абмяжоўвае творчыя далягляды адной тэмай. Укладанне “Откровения позднего лета” ўтрымлівае шырокі спектр памкненняў паэткі. Гэта і інтымныя з адценнем драматычнасці вершы раздзела “У любви срока давности нет”, і пейзажная лірыка раздзела “На пороге осени”, у якой настрой душы зліваецца з прыродай. Мініяцюры па выказваннях вядомых людзей свету (“Сказал мудрец…”), да якіх прымыкаюць уласныя мініяцюры (“Капельки”). Захоплена-узнёслыя патрыятычныя вершы (“Продкам”), гумарыстычныя (“Смешинки”) і дзіцячыя (“Стишата”). Завяршае зборнік “Откровение позднего лета” раздзел (“…и горят две свечи”), які ўтрымлівае вершы-песні, надрукаваныя разам з сольнай партытурай.
Варта адзначыць, што негледзячы на рускія назвы зборніка і амаль усіх раздзелаў, частка вершаў напісана на дыхтоўнай беларускай мове. Таму можна спадзявацца, што з цягам часу пабачыць свет зборнік, які будзе ўтрымліваць творы на незаслужана падзабытай мове нашай зямлі.
Не хацелася б разбіраць-прэпарыраваць, як зазвычай прынята, асобныя радкі і строфы кнігі “Откровение позднего лета”. Тым больш гэта было грунтоўна зроблена ў працэсе падрыхтоўкі зборніка да друку рэдактарам -- прафесійным паэтам Уладзімірам Ермалаевым. Можа, таму аб’ектыўна слабых вершаў у зборніку няма. А выбітныя, несумненна ёсць. Мяккая іронія, разуменне жыцця, назіральнасць, спагада – як агульная атмасфера творчасці Святланы Быкавай – падораць чытачу, якому пашчасціла займець кнігу, пазітыўны настрой, што захаваецца і пасля прачытання.
А паэтцы хацелася б пажадаць кахання, творчага плёну, новых кніг. І яшчэ раз – кахання.

Юрась Нераток
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики