|
Асаблівасць зборніка "Старонкі няспыннага часу", як і іншых паэтычных праектаў народнага клуба "Жывіца", у тым, што на адной пляцоўцы выступаюць і дэбютанты-пачаткоўцы, і самародкі без агранкі, і абазнаныя прафесіяналы. Без зайдрасці знізу і пагарды зверху. Таму, апроч рэалізацыі творчых здабыткаў, кніга дае магчымасць паэтычнага ўдасканалення або параўнання на ўзорах таленавітых твораў... У мiнскім выдавецтве «Каўчэг» накладам 99 асобнікаў выйшаў у свет зборнiк вершаў для дзяцей пад лірычнай назвай «Веснавое шкельца». Усё 26 аўтараў выдання - члены народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» пры Мiнскiм абласным цэнтры народнай творчасці. У кнігу ўвайшлі вершы на рускай і беларускай мовах на розную тэматыку: пра нашу родную і любую Беларусь, пра яе прыроду, пра дзядуль, бабуль, матуль, бацькоў, дзетак, унукаў, пра поры года...
автор - karirina.3 :: просмотров - 2 690 :: комметариев - 0 :: дата - 10-07-2015, 15:35
Напярэдаднi 70-годдзя Перамогі ў сталічным выдавецтве «Белпринт» накладам 500 асобнікаў выйшаў у свет зборнiк паэзіі «Помнiм герояў сваiх». У ім апублікаваны больш за трохсот вершаў і тэкстаў песень, аўтарамі якіх з'яўляюцца члены Барысаўскага раённага літаратурнага аб'яднання «Натхненне». Яго тэматыка - памяць пра вайну i мужнасць байцоў, туга па загінуўшых абаронцах Айчыны і блізкіх людзях, любоў і адданасць да малой і вялікай Радзімы, гімн нашаму старажытнаму граду Барысаву і рацэ Бярэзіне, разважанні пра жыццё і каханне. Па традыцыі зборнiк складзены ў алфавітным парадку па прозвішчах аўтараў з кароткімі біяграфічнымі ...
автор - karirina.3 :: просмотров - 1 993 :: комметариев - 0 :: дата - 14-05-2015, 18:25
Заўсёды падавалася несправядлівай прапорцыя часу, за які пішацца твор (маецца на ўвазе сапраўдны твор, а не эпігонскія практыкаванні), і часу, за які ён чытаецца.
Рэдактарская праца над рукапісамі рознага кшталту пацвердзіла, што знешняе (разавае) знаёмства ў большасці выпадкаў дае магчымасць атрымаць толькі агульнае ўяўленне пра напісанае і прыблізна вызначыць узровень. Таму калі трапляюцца кнігі або творы аўтараў, якія не толькі напамінаюць імі пра сябе літаратурнаму свету, а маюць больш істотныя нагоды для стварэння, не лянуюся перачытаць. Так адбылося і з кнігай “Эрас” мар’інагорскага паэта Уладзіміра Рунцэвіча. Заўсёды ёсць небяспека парушэння аб’ектыўнай ацэнкі: зверху ўніз або...
автор - karirina.3 :: просмотров - 2 258 :: комметариев - 1 :: дата - 20-02-2015, 08:22
Двухтомны паэтычны праект “Праз восеньскі ажур” Народнага клуба “Жывіца” ажыццявіўся ў верасні праз выдавецтва Анастасіі Печанко. Зразумела, што запланаваць аб’ём калектыўнага зборніка шматлікай літаратурнай суполкі немагчыма: напачатку адсейваецца істотная частка вершаў, пасля ідзе дасылка правераных і таленавітых аўтараў, якія па розных прычынах не падалі творы ў адведзены час. Гэта сведчанне жывога літаратурнага працэсу ў “Жывіцы”, які характарызуецца не толькі ростам асабістых творчых здзяйсненняў кожнага з аўтараў....
автор - karirina.3 :: просмотров - 2 146 :: комметариев - 0 :: дата - 20-01-2015, 15:10
Двухтомны паэтычны праект народнага клуба “Жывіца” “Расчыні ў вясну акно” дорыць магчымасць азнаёміцца з творчымі набыткамі паэтаў Мінскага народнага клуба “Жывіца”, сярод якіх нямала яркіх неардынарных талентаў пры несумненным пэтычным успрыняцці свету кожнага аўтара. Зборнік укладзены па раёнах Мінскай вобласці. Паэты не толькі прадстаўляюць уласную творчасць, але і ў пэўнай ступені бароняць гонар родных мясцін. Пры розным паэтычным патэнцыяле, уласцівым калектыўным зборнікам, відавочны агульны рост майстэрства, што сведчыць пра тое, што “Жывіца” з’яўляецца не толькі прытулкам творчых людзей, а і сапраўднай школай паэзіі. Традыцыя рэалізацыі дасягненняў уласнай творчасці ў калектыўных зборніках “Жывіцы” падмацоўваецца тэндэнцыяй росту прафесійнасці паэзіі....
автор - karirina.3 :: просмотров - 2 554 :: комметариев - 0 :: дата - 26-02-2014, 17:11
Очередной, четвёртый диск народного клуба композиторов и поэтов "Жывіца" вышел в издательстве "Ковчег". Разножанровость и разноплановость песенного материала даёт возможность каждому слушателю найти свою интересную композицию. Давно стало традицией давать названия клубным изданиям по поэтическим строчкам или названиям песен самих авторов. Вот и одна из двадцати трёх песен с таким называнием "Блакітны санет" есть в диске, автором которой является Тамара Барехова (г. Столбцы)....
автор - karirina.3 :: просмотров - 2 453 :: комметариев - 0 :: дата - 22-10-2013, 09:18
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|