АЛА ДЗІКАЯ “ЖЫВУ, СПАДЗЯЮСЯ…”, вершы, Мінск, “Кнігазбор”, 2011, рэдактар Галіна Каржанеўская
АЛА ДЗІКАЯ    “ЖЫВУ, СПАДЗЯЮСЯ…”, вершы, Мінск, “Кнігазбор”, 2011, рэдактар Галіна Каржанеўская


Навошта людзі пішуць вершы? Пэўна, прызначэнне паэтаў і паэзіі шматмернае. Перад тым, як узяцца вырашаць праблему, псіхолагі раяць яе сфармуляваць. У паэзіі падобная спроба фармулёўкі можа даць эфект плацэба – праблема, калі і не знікне, то змізарнее.

А я люблю людзей, жыццё,
Халодны снег бялюткі першы…
Каб не сысці у небыццё,
Хай застануцца мае вершы.

І ў гэтым прызначэнне паэзіі – даць паэту шанц на працяг жыцця. Бо існуём на Зямлі, пакуль нас памятаюць. А паэтаў памятаюць даўжэй, чым звычайных людзей, бо яны судакрануліся з цывілізацыяй і належаць ёй. Нават калі зязюлі захаваюцца толькі ў заапарках, а лесам будзе называцца дагледжаны добраўпарадкаваны сквер (як гэта адбылося на значнай частцы Еўропы), такія радкі будуць жыць:

Не кукуй, зязюля, пра беды-нягоды,
Калі я між лесу, пасярод прыроды.

На пянёк прысяду ды бяду разважу.
Шоўкаву травіцу я рукой пагладжу.

Пайду да крынічкі ды вады нап’юся,
Ад зямлі-матулі сілы набяруся.

Напэўна, паэтычнае занатоўванне момантаў уласнага жыцця, якія сталіся знакавымі або ключавымі, і нават іх версіфікацыя – таксама задача паэзіі:

Хай не вярнуць уласных сноў
І маладых жаданняў,
Гучыць у сэрцы зноў і зноў
Той “Вальс чакання”.

І добрая кранальная самаіронія:

Якая то была сустрэча!
Ты гладзіў валасы мне, плечы.
Са мною побач блізкі, родны,
Я чула сэрца твайго стук…
І раптам голас не лагодны:
“Прачніся, бабка, плача ўнук!”

Трэба адзначыць, што з гумарам у Алы Дзікай усё нармальна, што сведчыць не толькі пра вясёлы характар, а і жыццёвую мудрасць:

Пасля злодзея ў кватэры
Толькі столь-падлога.
Як не страціў ты жыццё –
Не згубіў нічога.

Або:

Дастала ты мяне, унучка,
З тваёй працягнутаю ручкай:
“Купі камп’ютар, плэер, дыскі…”
Не залатыя ў мяне прыйскі.

Частка вершаў у зборніку напісана на рускай мове, што натуральна для нашай тэрыторыі, тым больш паэтка частку жыцця пражыла ў Расіі.
Зборнікам “Жыву, спадзяюся…” Ала Пятроўна падсумавала паэтычныя набыткі да юбілею. Хацелася б трохі запознена далучыцца да віншаванняў гэтай рэцэнзіяй і пажадаць паэтцы і жанчыне здароўя і творчага плёну.

Юрась Нераток
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики