|
УЛАДЗІМІР ЦАНУНІН “ХТО Ж АДКАЖА”, вершы, Мінск, “Ковчег”, 2011
Любы больш-менш дасведчаны чалавек, знаёмы з арыфметыкай, лёгка знойдзе розніцу паміж годам Чарнобыльскай аварыі (бо статус трагедыі ёй надаюць толькі паэты і часам журналісты, а ніяк не афіцыйныя асобы). Чвэрць стагоддзя з таго часу як Паціху хмары з’елі сонца, Далей на поўнач папаўзлі, І з кроплямі стагоддзя стронцый Упаў на цёплыя палі. Але што такое 25 гадоў, калі Подыхам чарнобыльскага ветру Ад паўднёвых прыпяцкіх ракіт Зону гэту ў трыццаць кіламетраў На стагоддзі кінулі ў нябыт. Не, Уладзімір, не будзем падманваць сябе. Не на стагоддзі – у любы момант з’явіцца бадзеры псеўдавучоны рапарт, што Зона “пригодна для земледелия”. Бо пасля Фукусімы (у перакладзе з японскай – “Востраў Шчасця”) расчышчана пляцоўка пад будаўніцтва новай АЭС, якую плануецца зрабіць па “надзейных” тэхналогіях постсавецкай прасторы, якая страціла з таго часу навуковы і вытворчы патэнцыял, шматгадовую сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў. Сухое дрэва не напоўніць сокам І праўды не знайсці сярод папер. Чарнобыль стаў, відаць, апошнім крокам, Які ў нябыт адправіў СССР. А што прыдбалі? Цанунін сам лічыць сваю кнігу жахлівай. І сапраўды адчувае жах, калі ўяўляе, як З крыжа счарнелы вобраз Бога Глядзіць самотна ўдалячынь. Няма на вуліцы нікога, А замест пеўняў – крумкачы. Або Крапіва вышэй парканаў, Двор, укрыты мурагом, І здзічэлыя Палканы З адарваным ланцугом. І не толькі Палканы… І ад нуклідаў кут смяротна хворы, Не раз паліты потам і крывёй, Згвалтуе ноччу зграя марадзёраў Нечалавечай сквапнасцю сваёй. І каб жа толькі Зона! Мінічарнобыль утвараецца ўсюды, дзе з’яўляецца чалавек… Бутэлек воз ляжыць вакол. Бляшанкі. Скрыначкі ад кавы. І абгарэлы чорны кол На ўшчэнт павытаптаных травах. Паўсюдна з пластыку мяшкі І кетчуп на пяску васковым. Нібыта біліся быкі Тут у карыдзе бесталковай. Пэўна, незямная кампанента і адчуванне ўласнай часовасці прымушае чалавека перарабляць прыроду на свой капыл дзеля ідэфікса вярнуць страчаны рай. А калі нічога не атрымліваецца – у адчаі спрабаваць знішчыць. Ці дойдуць да людзей радкі паэта? Дзе падзеўся звер і рыба? Дзяцел змоўк і не дзяўбе. Ці разумныя мы хіба, Што паводзім так сябе? Трэба не махаць рукамі, А вучыцца нам, браткі. Бо свой край мы знішчым самі Непрыкметна на вякі. У назве тэматычнага зборніка, прысвечанага трагедыі, няма ні “прад’яўнага” пытальніка, ні роспачнага шматкроп’я. Жыццёвы досвед паэта не дазваляе пазбавіць пытанні рытарычнасці і лічыць тое, што адбылося на АЭС, выпадковым. Хутчэй, наадварот. Хто ж чужынец такі? Хто над роднай зямлёю Патлуміцца так змог?.. Вінаватых няма. Над народам маім, над краінай маёю Крыж трохкутны павіс нездарма. Уладзімір Цанунін не эксплуатуе тэму Чарнобыльскай бяды: ён толькі зрабіў тое, што павінен быў зрабіць як паэт, грамадзянін і чалавек. Чалавек, які ведае пра Чарнобыль больш, чым звычайны абывацель, грамадзянін, які не лічыць адзіным абавязкам “аддаць голас” за каго скажуць, і паэт, які здольны чуйнай душой аб’яднаць веданне з прадбачаннем. Юрась Нераток
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|