|
УЛАДЗІМІР РУНЦЭВІЧ “ПТУШКІ ДЗЯЦІНСТВА”, “ШЧАСЦЕ. ШЧАСЦЕЙКА”
УЛАДЗІМІР РУНЦЭВІЧ “ПТУШКІ ДЗЯЦІНСТВА”, зборнік вершаў, ТАА “Ковчег”, 2006, рэдактар Зінкевіч Г. А. “ШЧАСЦЕ. ШЧАСЦЕЙКА”, вершы для сямейнага чытання, “Кнігазбор”, рэдактар Галіна Каржанеўская Божий человек В. Рунцевичу Кипит, бурлит и злобою плюётся Наш двадцать первый сумасшедший век, Но другом был и другом остаётся Рунцевич Вова – добрый человек. Он любит всех, он мухи не обидит, Он всем сердечно руку подает. Чужое горе он душою видит. Любовь и свет Володя в мир несёт. И год от года крепнет, вырастает Стихов его огромнейший массив. Не «мачо» он, но кто Володю знает, Тот скажет, что он внутренне красив. Пусть наша жизнь стремительно несётся Подобно водопадам бурных рек, Мне другом был и другом остаётся Рунцевич Вова – Божий человек. Менавіта з гэтага верша, напісанага яшчэ адным паэтам “Жывіцы” Мікалаем Марыным, хацелася б выказаць пэўныя асацыяцыі, якія ўзніклі пры знаёмстве з дзвюма кнігамі Уладзіміра Рунцэвіча. Лічу, што асабістыя прысвячэнні павінны трапляць па адрасе – каму прысвячаліся. Аднак гэтым вершам Мікалай Марын у паэтычнай форме выказаў агульнае стаўленне да адкрытага, сціплага, добразычлівага, разумнага чалавека, якім ведаюць Валодзю. Птушак сваіх выпускаем з гадамі – Сведчанне, што пачынаем сталець. Кружаць разгублена птахі над намі І не жадаюць з клетак ляцець. Даволі складана вызначыць месца аўтара ў звыклай паэтычнай іерархіі: як быццам бы аматар, калі не ў СП і публікацый не плойма. І адначасова роскід выданняў, дзе прымалі “правінцыйнага непрафесіянала” (ад спагадлівай раёнкі да чапурыстага “ЛіМ”а, а ў прамежках – “Вясёлка”, “Вожык”, “Мінская праўда”…), дае зразумець, што ўзровень паэзіі Уладзіміра досыць высокі. І яшчэ – адчуваецца ўпэўненасць (пры абсалютнай неамбіцыйнасці!) у тым, што напісалася. Я ў свет прыйшоў пасля вайны Пад грукат грому – не бамбёжак, Між добрай, мірнай цішыні, Дзе валошкі смачна пахлі збожжам. Здаецца, і рыфмы не зусім дакладныя, і рытм збіваецца, затое колькі сапраўдных паэтычных пачуццяў! Белым снегам укрываецца зямля, Нібы срэбрам – галава матулі. Не сумуй жа, родная мая, Накувае лета нам зязюля. Або: Змалку не зведаў вялікай я ласкі, Я і прысмакаў уволю не знаў, Затое я слухаў бабуліны казкі І кожны вечар пад іх засынаў. Кранальна шчырыя адносіны да блізкіх людзей, якім ён любы не за вершы, а проста таму, што ёсць. І што ён – такі, які ёсць. І жаданне адказаць бязмежнай пяшчотай радкоў (спачатку напісаных, а затым – надрукаваных), тым самым падвышаючы цану сказаных словаў. Захоплена-рыцарскія адносіны да жанчыны працінаюць творчасць Рунцэвіча. Схіляю нізка галаву, Бо ёсць на ўсё адна прычына. Вось так на свеце і жыву – З любоўю светлай да жанчыны. І нават даволі верагодныя “абломы” не ўводзяць паэта ў крыўду, не правакуюць пазбавіць п’едэстала прадстаўніц прыгожай паловы. Мне бы думкі ўсе свае пакінуць, Я ж паспяшаў за ёй як мог. Хоць разумеў: яна багіня! А я… А я зусім не бог. Тонкі лірызм Уладзіміра суправаджае ягоны спагадны позірк на прыроду. Таполя рыхтуецца стрэліць лістом. Прачнецца зямля ад чмялінага гуду. На лугавіне за дальнім сялом Пралесак блакітнае цуда. “Кажуць, што вуснамі дзіцяці гаворыць ісціна. Па-дзіцячы чыстая душа Рунцэвіча таму выдатны доказ. Дабрыня – яго вызначальная якасць. Яшчэ і таму так хораша ўвайсці ў свет ягонай душы, ягонага арганічна народнага таленту”. Гэта з пасляслоўя да зборніка вядомай пісьменніцы Галіны Каржанеўскай. У кніжцы “Птушкі дзяцінства” ўсяго каля трыццаці вершаў. І кожны з іх – асобная пралесачка, якой кранулася далікатная рука творцы. І якая радуе позірк і ўсцешвае душу. У кніжачка “Шчасце. Шчасцейка”, як пазначана ў анонсе да кнігі, “увайшлі вершаваныя творы для дарослых і дзяцей, знітаваныя адной тэмай – чалавечае шчасце, яго шматаблічнасць, яго значэнне для чалавека ў любым узросце”. І складаецца яна з двух раздзелаў: для дарослых – “Шчасце”, для маленькіх – “Шчасцейка”. Шчасце, яно не ў грошах. Шчасце, яно не ў рэчах. Шчасце – у людзях харошых, Кранальных, добрых сустрэчах. Гэта жыццёвае крэда самога Уладзіміра Рунцэвіча. І той узнёслы настрой і захопленасць паэт шчодра перадае падчас падобных сустрэч тым, хто побач. Адначасова з тым лірызм і свайго роду “праведнасць” не пазбаўляюць чалавека “з нашага свету” са спагаднай іроніяй або гумарам глядзець на праявы жыцця. Купіўшы крутую машыну, Для шчасця займеў ён прычыну. А хто паўлітроўку купіў, Шчаслівы той хіба не быў? Або: Шчасце пазнаў не адразу, А пазнаўшы, глядзеў доўга ўслед: Бачыў, як ля пералазу З малодкаю цешыўся дзед. Другі раздзел кнігі, “Шчасцейка”, прызначаны для малечы. Як і ўсё, чаго кранаецца пяро паэта, ён выкананы ў адпаведнасці з унутраным камертонам, які не здраджвае Уладзіміру. Менавіта гэтым камертонам ён правярае на сапраўднасць свае вершы, таму і не надае пільнай увагі фармальнаму прафесіяналізму. Тым не менш аўтар выдатна разумее, што асаблівасць дзіцячай паэзіі – у лёгкай фанетыцы, незагрувашчанай лексіцы, выразнасці вобразаў і адназначнасці сітуацый. У Нэлы лялька захварэла І гуляць не хоча з Нэлай. А можа, лялька ні пры чым тут І закапрызіла дзяўчынка? І разам з тым відавочная спроба прыцягнуць цікавасць дзяцей і да роднай прыроды, і да роднага слова. Кавалёк, кавалёк Узяў у рукі малаток Ды куе падковачкі Ён для шэрай совачкі. Або: Вожык працавіты дзень пры дні Падарункі возіць для радні. Яблычак начэпіць на калючкі, Да сынка паўзе або да ўнучкі. Укладанне абодвух раздзелаў – вершыкі-карацелечкі з чатырох, сама больш – з шасці радкоў. Таму і ўспрымаецца “Шчасце. Шчасцейка” нязмушана, а добразычлівы аўтарскі настрой перадаецца чытачу. Хацелася б адзначыць яшчэ адну асаблівасць разгледжаных кніжак: яны не ўтрымліваюць маралізатарства, натацый. Уладзімір Рунцэвіч проста любуецца жыццём і радуецца яму, якім бы яно не падавалася. Сапраўды – Божы чалавек… Юрась Нераток
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|