Чаго хачу? Куды імкнуся? Дзеля чаго ўсё вакол? Навошта ў віры кручуся? У сэрцы зноў нямы ўкол… Вось як цікава ўсё выходзіць: Я тут стаю, душа ляціць. І зноў спакою не знаходзіць – Далей як можна ў цемры жыць? Як перастаць хлуснёю цешыць Сябе шматлікія гады, Што нам прырода ўся належыць, Лясы, палі і моц вады. Асвабадзі сваю істоту! Хай нарката пакіне мір! А алкаголь, тытунь, брыдоту Усё прагані! Ты сам – кумір. І колькі не прайшоў ты векам, Свой Эверест, Манблан вазьмі! І толькі стаўшы Ча-ла-ве-кам, Ты годнасць пакажы Зямлі!
Пробирается рассвет мимо спящих одеял, мне ещё бы пару лет, чтоб закончить все дела, дописать конец строки, покачать луну в руках, отыскать исток реки и до устья на плотах, рассчитаться по долгам, на погоду поворчать, всепрощенье дать врагам, у иконы помолчать…
Бераг спазнання – жыццё, Дзе я да скону дзіцё. Там храмы – ускрылены Дух Малітва – асвечаны круг. Зямля – гэта страчаны рай, Любоў – беларускі мой край.
Без волі Бога на зямлі Не робіцца нічога. Вякі прайшлі,вякі прайшлі – Усё па волі Бога. Знай: думкі светлыя твае Узнімаюцца да неба. Па веры шчасце Бог дае, Дык Богу верыць трэба.