Вам са мною ніколі не быць. І мне з вамі не быць ніколі. Кветкам шчасця не ззяць, не жыць Ў чорным садзе чужога болю. Ў валасах вашых ранні шэрань Лёгкім водбліскам срэбра ззяе, Быццам зоркі на чорным небе Гэты водбліск душу кранае. Вашай стомы нічым не сцешу Акрамя дабрыні й спагады, І прайду, колкі трэба пешшу, Калі будзеце вы мне рады. Толькі знаю: бясконца жыць Немагчыма нам пад сінявою. І мне з вамі ніколі не быць.
Я лавiла цябе, быццам сонейка, Што блiшчыць на азёрнай вадзе, Толькi, як тыя пырскi халодныя, Пралятаў ты скрозь пальцы мае. Я лавiла цябе, быццам зорачку, Што з нябёсаў уночы ляцiць, Хаця, праўда, нiколi нiхто яшчэ Тую зорку не здолеў злавiць. I, як памяць пра цуда нязбыўнае, Хай ляцiць да нябёсаў тваiх Гэты даўнi i чысты, як iсцiна, Развiтальны мой лёгкi уздых. Можа, зловiш яго i адчуеш, Дотык даўнi рукi трапяткой, Можа, ўспомнiш, далёкую – тую, Больш нiколi не быць мне якой. ...Ноччу чэрвеньскай цёмнае неба. Рэдка знiчкi мiльгаюць па iм... Тою рэдкай шчаслiваю знiчкай Прамiльгнуў ты у небе маiм.
Спыняе дзень свой хуткi бег, I так пяшчотна, так старанна На глебе лужыны, бы раны, Як бiнт, хавае белы снег. I беллю свецiцца абшар, I ў цiшынi застыла голле. Не мерзне – дрэмле наваколле Ў чароўным сне зiмовых мар. У харастве спачылi днi I больш не точыць сэрца скруха. I толькi чуйна ловiць вуха Напеў зiмовай цiшынi.
Чаго хачу? Куды імкнуся? Дзеля чаго ўсё вакол? Навошта ў віры кручуся? У сэрцы зноў нямы ўкол… Вось як цікава ўсё выходзіць: Я тут стаю, душа ляціць. І зноў спакою не знаходзіць – Далей як можна ў цемры жыць? Як перастаць хлуснёю цешыць Сябе шматлікія гады, Што нам прырода ўся належыць, Лясы, палі і моц вады. Асвабадзі сваю істоту! Хай нарката пакіне мір! А алкаголь, тытунь, брыдоту Усё прагані! Ты сам – кумір. І колькі не прайшоў ты векам, Свой Эверест, Манблан вазьмі! І толькі стаўшы Ча-ла-ве-кам, Ты годнасць пакажы Зямлі!