Сягоння восені апошні дзень…
Сягоння восені апошні дзень… Хачу яго, як кацянё, прылашчыць, Ды хмара на зямлю кідае цень, Нібы каменні, пушчаныя з прашчы. Ды не павінна снегу быць яшчэ: Па ўсіх прыкметах – да Міколы цёпла. Але са стрэхаў болей не цячэ, Нібы паперы ліст, бялее поплаў. Даўно ўжо адляцелі журавы (І сёлета ляцелі так высока), Мурашнік, вунь, высокі і крывы, А гэта значыць – да зімы далёка. Але ўсяму насуперак зіма, Ужо пляце марозныя карункі, Хоць лісця больш на яблынях няма, Ёсць яблыкі – як птушкам падарункі. Сягоння восені апошні дзень… Сняжынка на далонь маю імкнецца І кружыць, нібы ўлетку авадзень: Прыкметам, значыць, збыцца не ўдаецца. ДЗМІТРЫЙ КРАСКОЎСКІ Тонкі, шчыры, пранізлівы верш - дзякуй за яго Паэту ! Наш сучаснік, жыхар Івянца, што на Валожыншчыне - проста скарыў трапнымі назіраннямі : і пра апошнія яблыкі, што засталіся на галінках - для птушак, і пра такое чуллівая жаданне - сапраўды, прылашчыць гэты дзень і на зыходзе восені сказаць ёй "ДЗЯКУЙ!" Верасень, кастрычнік, лістапад - усё хутка "пракруцілася", нібы-та кінастужка. Цікавая. Змястоўная. Яркая.Поўная розных паваротаў і... перахода ў "новы сезон" 🎬 ! ДОБРАГА ДНЯ, СЯБРЫ ❤️! Ловім восеньскае шчасце 🍁! МАТУЛЯ ВІТАЕ! t.me/matulya_Belarus
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|