Мужна змагаўся я, верыў свята:
Лёс мяне светлы чакае
І спадзяваўся славы багата
Пэўна, мяне напаткае.

Быў я прыгожы ў баі, на балі,
Верна выконваў загады,
Ды па жыцці мяне суправаджалі
Звады, і змовы, і здрады.

Быў я нястрымны, бясстрашны, вяселы,
Не пазбягаў кілішка,
Гэта пацвердзіў бы – бачаць анёлы!-
Станіслаў Пятровіч Кішка.

Ён гетман быў пасадай і постам!
І словам сумленным шляхецкім
Ён распавёў бы – шчыра і проста,
Як там было пад Клецкам.

Там яны свой раскінулі стан –
Ліхія ды надта порсткія
Бітыс Гірэй-султан ды Бурташ-султан,
Царэвічы перакопскія.

Стаяла жара, панавала суш,
Жнівень – спякотны месяц…
Іх было дваццаць тысяч душ,
Нашых было – дзесяць.

Трубы ўструбілі, залейкі зайгралі-
Рушылі з гукам і грукам,
Ядрамі, стрэламі іх палівалі
З гармат, і з ручніц, і з лукаў.

Коні іржалі, і людзі крычалі,
І ядры грымелі і вылі,
І дзіды звінелі, і стрэлы свісталі,
І фіцілі дымілі.

Воін калоў, а конь таптаў,
Целы ваду напаўнялі,
Увомірг зрабіўся красны стаў-
Лань не цякла ўжо далей.

Мы іх пабілі з ласкі Гасподняй
Зброяю і малітвай.
Гэта была ўжо не проста пагоня,
Гэта была - бітва!

Ланскія грэблі, гаці і броды…
Ля Клецка, пад Краснаставам,
Шостага жніўня шостага года
Я перамог татараў!

Ды Неміровічавы атрады
Вамі былі апеты…
То адкажыце мне паны-рада,
Дзе ж вы былі дагэтуль?

Колькаснай перавагаю бралі!
Калі было вас болей,
Яны - уцякалі, вы – даганялі,
А твар у твар – ніколі!

Мне ж ныла душа – над крывавай граззю
Гул праносіўся рэхам…
Я там не проста стаяў князем –
Дзейнічаў я стратэгам!

Я не зважаў на ваш шэпат змяіны -
Сачыў за грэбляй і лугам.
Не мітусіўся – да крайняй хвіліны
Трымаў запасныя харугвы!

Вы ж мне ў спіну – то ўкол, то абразу,
Часам і яўна травілі…
Хутка памер мой кароль, і адразу
Вы, паны-рада, мяне аблажылі.

Прайшла адна і другая восень –
Вы з мяне весела кпілі.
І мой мяцеж у пяцьсот восьмым
Вы паны-рада, у крыві патапілі.

Сабраўшы сем’і ды скарб на плечы,
Болю глынуўшы і гора,
Са мною ў Маскву мусілі збегчы
Браты – але без Грыгорыя…


Там абжыліся мы, акрыялі,
На здраду забыліся даўнюю,
Адзін аднаму дапамагалі,
Князю служыў я спраўна.

Радаваўся нябёсам сінім
Разам з братамі сваімі.
Трыццаць гадоў служыў я Расіі –
Нават больш чым Радзіме.

Рускіх цароў праваслаўнай лесвіцы
Быў я надзейнай апорай.
Аленку Глінскую, зорку-пляменніцу,
І навучаў, і выхоўваў.

Аленка, свецік мой, яснае сонейка,
Красуняю расцвітала,
Васілія Трэцяга сэрца палоніла,
Жонкай цару стала.

Я ж ей заўжды – то гасцінчык смачны,
То кветачку-медуніцу…
Толькі аднойчы, халоп няўдзячны,
Не дагадзіў я царыцы.

І вось – уварвалася грозная стража,
Рукі за спінай скруцілі
І павялі цябе, Глінскі-княжа,
І ў падзямелле спусцілі.

Вылі-глуміліся нібы гіены…
Што ж, пераможаны сілай,
Радуйся, княжа Глінскі, Алена
Добра табе адплаціла…

Мне не да твару раскаянне позняе
Перад расправай скораю.
Ты нарадзіла Івана Грознага -
Тым і увайшла ў гісторыю.

Ведаю я – туман не рассеецца
Проста малюся Богу.
Ужо ў другі раз – як у расейца –
Укралі маю перамогу…


Дзесьці высока сонца праменніцца,
Вяселка на небе грае…
Гора табе, Аленка-пляменніца,
Гасподзь цябе пакарае.

А мне – не пабачыць зары-зараніцы,
Ані прыгожага віду.
Душаць мяне сцены цямніцы,
Я ўжо адсюль не выйду.

Вы мяне то на руках насілі,
То абражалі нягодна,
Мачыхі дзве – Літва і Расія,
Я сынам не стаў ніводнай.

Моцныя краты, каваныя дзверы,
Бердыш – на апальнага князя!
Заложнік надзеі, выгнаннік веры,
Уласнай пляменніцы вязень…

Зорка згарэла. Засохла кветка –
Я не баец і не мсцівец…
Ды усе-ткі ж есць маёй славы сведка –
Быхавец, летапісец!

Вы і яго па жыцці цкавалі,
І шальмавалі, і гналі,
І Летапіс слаўны яго расшматалі,
Старонкі павыдзіралі…

Ды усё-ткі я апантана веру:
Есць справядлівасць, Божа!
Ні пошасць-афера, ні прыкрасць-папера
Мяне абабраць не зможа!

Здрада і зайдрасць – у вашых скрыпторыях!
Пранізана усе маною!
Ды ведайце: тая пад Клецкам вікторыя
Пэўна была маёю!

На сэрцы рубец – здрады выява –
Болем-адчаем вострым.
Толькі са мною высокая слава –
Тысяча пяцьсот шосты!

Ліля Мялешка
(г. Клецк)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 23   ::   комметариев - 0   ::   дата - 3-05-2012, 17:35
Бязлітасны князь жыў аднойчы тут
Пароды нялюдскай, нібы неславянскае,
І быў улады яго атрыбут –
Клець і ланцуг. Ды бяздушша панскае.

Ад лютасці ўласнай аслеп і аглух.
Калі ж непакорны хтосьці знаходзіўся,
“ У клець! У клець! На ваду і ланцуг!”-
Гарлаў- і ад чорнае злосці заходзіўся.

Людзей не баяўся і нават багоў
І з кожнага кпіў, ланцугамі прыкутага
І ўпотай зваць сталі Клецак яго
Ад слова “клець”- пакарання лютага.

Не мілаваў ані людзей, ані дрэў
Усіх катаваў, нават невінаватых,
Чым болей старэў, тым болей звярэў
Аднак жа прыйшла і яму адплата!

Жаніцца надумаў сівы самадур,
З сяляначкай- прыгажуняй вянчацца,
Яе зачыніў у палацавы мур
І строга да шлюбу вялеў рыхтавацца.

Заплакала горка нявеста ў адказ:
“ Няўжо табе мала паненак, княжа?”
“Ну вось табе, дзеўка, увесь мой сказ:
Усё будзе так, як князь прыкажа!

Не хочаш ахвотаю княжыць са мной,
Кахаць- мілаваць мяне ноччу і вечарам,
Дык будзеш рабыняй у клеці маёй-
Вада і ланцуг! Ды на мукі вечныя.”

Дзяўчына ж сказала:” Не буду тваёй!”
І гнеўны гллас звінеў мілагучнасцю.
Тады князь зароў:”Ты спрачацца са мной?!
Дык бойся помсты маёй і магутнасці!”

Бо не ўратуюць волю тваю
Ні братка-халоп , ні мамка-заступніца!
Я што захачу з табою зраблю!
Як тупну нагой- дык зямля расступіцца!

Тут лопнула вупраж каня- і шляя
На спіне ягонай ажно закруцілася.
Князь тупнуў нагой- і па праўдзе зямля
Пад ім ад удару таго расступілася.

Збялела дзяўчына, нібыта сцяна:
“Штож, згінь у зямлі і душою, і целам!”
Маленькаю птушачкай стала яна
І лёгка скрозь краты на волю ўзляцела.

А Клецак разам з палацам сваім
Знік пад зямлёю ў яме - прадонні.
Пазней вырас горад на месцы тым -
Калісьці Клецак, Клецк на сягоння.

Ліля Мялешка
(г. Клецк)

автор - karirina.3   ::   просмотров - 20   ::   комметариев - 0   ::   дата - 3-05-2012, 17:34
Над высокай рачною кручай
Там, дзе колісь стаяў Пярун,
Чырванее гранітам бліскучым
Велізарны з крыжом валун.

У карунках святога барока
Сонца грэе Сафіі бок.
Нібы рукі ў гару высока,
Вежы белыя да аблок.

Па-над дзвінскай глыбокай плынню
Нібы з буславага крыла
Найпадобная Ефрасіння
Храмы велічныя ўзняла.

А навокал бяроз быліны
І спрадвеку чароўны сок.
Нездарма тут зрабіў Скарына
У жыцці сваім першы крок.

Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)



автор - karirina.3   ::   просмотров - 56   ::   комметариев - 0   ::   дата - 14-02-2012, 13:37
Толькі яшчэ стала
На світанне брацца,
Як труба зайграла —
Раць ідзе за раццю.
Ой, свісталі шаблі,
Кулі ў рой спявалі,
Цяжкія гарматы
Жыцці забіралі.
Як у гэтай сечы
З раненькага рання,
Бы на Калцы — рэчцы,
Правіць смерць гулянне.
Умалот багаты:
Плёну — ды не хлеба:
Душамі салдатаў
Галасіла неба.
А надзей ні следу,
Як жа ў гэтым гвалце,
Дзе русіны, шведы,
Можна разабрацца.
Смерць усіх зрадніла
Многіх пабратала —
Цесная магіла
Родным домам стала.

Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г. Вілейка)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 364   ::   комметариев - 0   ::   дата - 15-06-2011, 10:46


Цёмна — многа, як хмар,
Ваяўнічых татар
Наплыло на старонку Вілейскую,
Бо свая старана,
Дзе пясок — цаліна,
Мусіць, стала галоднай ды цеснаю.
І пайшоў страшны пір,
Закруціў чорны вір —
Ні адное душы не схавалася:
Немаўлятка — дзіця,
Што прыйшло да жыцця, —
Нат яно ад жыцця адлучалася.
Прыгажуняў — жанчын
І асілкаў — мужчын
Пакасіла, бы морнаю пошасцю.
Ды ніхто сярод іх
Не пайшоў да чужых —
Не запэцкаў сябе здраднай ношаю.
Закіпаў адно гнеў:
Бачыў Бог — ды цярпеў
Тыя шалы чужынцаў звярыныя.
Як не сцерпеў пакут —
Глухату — слепату
На татарскае войска абрынуў Ён.
Рэжа — б’е свой свайго
І не бачыць таго:
Родны брат перад ім спалатнелы.
Востры меч узмахнуў —
Брат балесна ўздыхнуў...
Маладое жыццё загалела.
А той дальш паскакаў —
Меч ахвяры шукаў:
Быў ахвярны алтар не напоўнены.
Конь злавесна іржаў,
Капытом біў — таптаў,
Чалавечай крывёю напоены.
Ды няма дзе скакаць —
І нікога — шукаць:
Як палеглі — дык спяць снамі вечнымі.
Груганам — піраваць,
Воям болей не ўстаць,
Бо з чужою зямліцай павенчаны.
На нязваных гасцях,
На татарскіх касцях
Векавыя курганы ўзвышаюцца.
Год нямала сышло,
Пакаленняў прайшло —
А легенды у курганах хаваюцца.

Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г. Вілейка)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 652   ::   комметариев - 0   ::   дата - 15-06-2011, 10:44
З даўніны той далёкае, даўняй,
Што не помняць і нашы дзяды,
Скрозь стагоддзі даходзяць часамі
Адгалоскі паданняў сівых.
І аб тым, як з балотаў Шылянскіх,
Барысаўскай частка зямлі,
Ад часоў яшчэ даўніх, паганскіх,
К нам такія легенды дайшлі.
У мястэчку ды ў тым, у Шылянах,
Між людзей жыў звычайны хлапец.
Называлі яго ўсе Сцяпанам,
А занятак яго быў – кравец.
Слаўны быў той кравец, быў умелы,
І пашану ён меў ад людзей:
Ад работы душа яго пела —
Быў у справе сваёй — чарадзей.
Шыў панам ён заможным саеты,
Шаты—бармы — заможным князям,
Шыў мяшчанам, красуням—кабетам,
Не абходзіў і простых сялян.
І багацце Сцяпан меў, і славу,
А маўклівы заўсёды хадзіў:
Не было ў яго любкі—забавы —
Хоць і гожы сабой, ды адзін.
Хмарны ляжа і хмарай устане,
Хмарны справу сваю ён вядзе.
Альбо так зажурыцца часамі,
Што, здаецца, не бачыць людзей.
Як яму не тужыць, не журыцца,
Калі сэрца нясцерпна баліць,
Што Вельяна, як птушка-сініца,
Уцякае — ніяк не злавіць.
Слова мовіць да любай дзяўчыны —
Ўспыхне тая, нібы макаў цвет,
Вочкі долу апусціць маўкліва
Ды хутчэй ад Сцяпана ідзе.
І хто сэрца чужое спазнае,
Прачытае, што робіцца ў ім?!
Так Сцяпан усей праўды не знае,
Бо аслеплен каханнем сваім.
І таго яшчэ хлопец не знае
(Бо зняверыўся доўга чакаць),
Што Вельяна ўсім сэрцам кахае,
Не асмеліцца толькі сказаць.
Не стрываў і зламаўся хлапчына,
Стаў у поўнач на шлях крыжавы
Ды паклікаў ён цёмную сілу,
І душу запрадаў ёй у міг.
Тут прарэзала неба маланка
І Пярун у злой лютасці біў,
Бура выла і рвала да ранку —
Знік Сцяпан, як нібыта не жыў.
А назаўтра, як сонца зайграла —
Від жахлівы адкрыўся вачам:
Замест поля лагчына ляжала,
А на ёй — скамянелы Сцяпан.
Як пачула пра тое Вельяна,
Знепрытомнела раптам яна,
Залілася ад гора слязамі,
Ў скрусе камень рукой абняла.
Дзень праплакала, потым — і ночку,
Ранкам — Богу душу аддала.
А з-пад камня, набраўшыся моцы,
Ўдаль крынічка са слёз пацякла.
Разлілася крыніца шырока,
Затапіла вакольны абшар,
У нізіне ўтварыла балота,
Ў свет — празрыстай ракой пацякла.
Рэчку тую — у памяць Вельяны —
Людзі Віліяй сёння завуць.
Яе хвалі аб чыстым каханні
Скрозь стагоддзі паданні нясуць.

Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г. Вілейка)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 448   ::   комметариев - 0   ::   дата - 15-06-2011, 10:41
У вялікім знатным родзе,
Родзе Радзівілаў,
Жыла Барбара-красуня
У сям’і шчаслівай.
Ды аднойчы Жыгімонта
Вельмі пакахала,
Ды занадта маці Бона
Чуткам давярала.
Не глядзела, што каханне
Ў Барбары і сына.
Калі маці, ды не згодна –
Гэтак быць павінна!
Гэта ж трэба “ў каралевы”
Простая дзяўчына!
Можа хоча да ўлады?
Можа ў тым прычына,
Што каханне так раптоўна
Ў сэрцы заквітнела?
Ды не трону прыгажуня
Барбара хацела.
Бог каханне ў небе ладзіць,
Лёс ён адмярае.
Барбара неспадзявана
Хутка памірае…
Жыгімонт жыцця не бачыць,
Плачуць Радзівілы.
Кветкі носяць беспрыпынна
К сестрынай магіле.
Мір нямілы і нясветлы
Кожнага світання,
Калі раптам памірае
Вечнае каханне.
Ходзіць панна па Нясвіжы,
Плача, кліча мужа,
Паміж небам і зямлёю
Застаецца дужай.
Можа прывід той аднойчы
Любага спаткае.
Адляціць душа нарэшце
І спакой спазнае.

Каляда Кацярына (г. Жодзіна)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 849   ::   комметариев - 0   ::   дата - 2-11-2010, 17:11

Помню, чуў я неяк пра край,
Што пад ціхі шолах зор
Лёг паміж зялёных гор,
Дзе не зналі чорных зграй,
Рыпу сёдлаў, звону шпор.

Я не бачыў той куток,
Толькі каб знайшоў бы шлях,
Я б праз бор пусціў каток,
Задавіў траву ў палях,

Рэчку ўціснуў бы ў бетон,
Панаплёў вантробы труб,
Лёг па кветках бы гудрон,
Горы ўскрыў бы гостры зуб.

Затхлы сонны рэгіён
Калыхнуў бы цяжкі крок,
Скалануў бы цяжкі звон!
Толькі гэта не знарок...

Ціхі дух старых мясцін
Устрывожыць мой спакой,
Стане госцем успамін,
Клікне следам за ракой.

Здам я лесу друз машын,
Хай тут правіць успамін!

Віталь Быль (г. Нясвіж)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 275   ::   комметариев - 0   ::   дата - 2-11-2010, 13:53
Мой дед о войне
О войне мне, помню, дед рассказывал
Страшные истории прошедших лет
Чтить погибших и живых обязывал
Не забыть их героических побед

Фронтовые помню фотографии
Где ещё молоденький мой дед
Вроде бы с улыбкою, но странною
Радости в глазах у деда нет

Ведь прошёл он через все ступени ада
Если можно только так сказать
Голод, холод, боль …и говорить не надо
Что пришлось друзей в боях терять

Те лишения были не напрасными
Хмурясь, говорил любимый дед
Внуки у меня теперь прекрасные
Даст Бог, правнуки увидят свет

Тот момент застыл на памяти
Хоть прошли десятки лет
Внуки правнуков твоих, как и наказывал
Мир хранят, истории побед…

Дмитрий Яблонский (г. Смолевичи)
автор - inbhkbw_77   ::   просмотров - 331   ::   комметариев - 0   ::   дата - 4-08-2010, 19:38

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Лирика
Баллады
Басни
Для детей
Эпиграммы
Сказки


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики