|
БАЛАДА КЛЕЦКА
Бязлітасны князь жыў аднойчы тут Пароды нялюдскай, нібы неславянскае, І быў улады яго атрыбут – Клець і ланцуг. Ды бяздушша панскае. Ад лютасці ўласнай аслеп і аглух. Калі ж непакорны хтосьці знаходзіўся, “ У клець! У клець! На ваду і ланцуг!”- Гарлаў- і ад чорнае злосці заходзіўся. Людзей не баяўся і нават багоў І з кожнага кпіў, ланцугамі прыкутага І ўпотай зваць сталі Клецак яго Ад слова “клець”- пакарання лютага. Не мілаваў ані людзей, ані дрэў Усіх катаваў, нават невінаватых, Чым болей старэў, тым болей звярэў Аднак жа прыйшла і яму адплата! Жаніцца надумаў сівы самадур, З сяляначкай- прыгажуняй вянчацца, Яе зачыніў у палацавы мур І строга да шлюбу вялеў рыхтавацца. Заплакала горка нявеста ў адказ: “ Няўжо табе мала паненак, княжа?” “Ну вось табе, дзеўка, увесь мой сказ: Усё будзе так, як князь прыкажа! Не хочаш ахвотаю княжыць са мной, Кахаць- мілаваць мяне ноччу і вечарам, Дык будзеш рабыняй у клеці маёй- Вада і ланцуг! Ды на мукі вечныя.” Дзяўчына ж сказала:” Не буду тваёй!” І гнеўны гллас звінеў мілагучнасцю. Тады князь зароў:”Ты спрачацца са мной?! Дык бойся помсты маёй і магутнасці!” Бо не ўратуюць волю тваю Ні братка-халоп , ні мамка-заступніца! Я што захачу з табою зраблю! Як тупну нагой- дык зямля расступіцца! Тут лопнула вупраж каня- і шляя На спіне ягонай ажно закруцілася. Князь тупнуў нагой- і па праўдзе зямля Пад ім ад удару таго расступілася. Збялела дзяўчына, нібыта сцяна: “Штож, згінь у зямлі і душою, і целам!” Маленькаю птушачкай стала яна І лёгка скрозь краты на волю ўзляцела. А Клецак разам з палацам сваім Знік пад зямлёю ў яме - прадонні. Пазней вырас горад на месцы тым - Калісьці Клецак, Клецк на сягоння. Ліля Мялешка (г. Клецк)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|