|
ЛЕГЕНДА ПРА ВІЛЛЯНУ (З народнага)
Паспрачаліся богі Кахання і Смерці: Хто каго пераможа — святое ці зло. І сышлі на зямлю, дзе ўсе людзі на свеце Сэрцы чыстыя мелі, як шкло. Служкі цёмныя — чэрці — краўца і Вілляну У падман павялі, прадказальнікі смут, І смяецца бог Смерці з бога Кахання: «Я мацней за цябе». Але тут Зноў прад вачыма Вілляніна ява — Бы загасне ў крыўдзе кахання прамень, Ды застыла ў паветры краўцова прамова: «Хай у камень мяне ператворыць бог-Смерць!» Ды прабачыла дзеўчына любага: зараз Разлілася ракой пад хлапцом-валуном... Усміхнулася неба, і кветкі зайгралі — Знік у цемры Сусвету злы Чарнабог. Рэчка Вілія хвалі нястомна нясе — Ажывае валун на світанні, І салоўка над імі пяшчотна пяе, Што ад смерці мацней каханне. Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г.Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|