ДВОР І КАРАЛЕЎЦЫ
У панурай хаце,
Дзе не чутна смеху,
Двух сыноў на ўцеху
Нарадзіла маці.
Для сівога таты
Радасці бясконца:
Выглянула сонца
З нематы праклятай.
Ноч снавала сненні,
Мроі — карагоды:
Прадаўжэннем роду
Прарасце насенне.
Маці пела долю
Калыханкай — песняй,
Як з бяды балеснай
Пойдзе шлях на волю.
Ласкаю гаючай
Надавала моцы:
Не зазнаюць вочы
Хай слязы пякучай.
«Рваць не трэба жылы», —
Бацька так прарочыў:
Сокалаў-сыночкаў
Падрасталі крылы...
Толькі лёс крутыя
Вызначыў дарогі:
Родныя дарогі
Для сыноў — чужыя.
Ў Каралёвым дворы
Мала для іх месца,
Ім не п’ецца-есца,
Кожны — звер суворы.
А за што расплата?
З-за чаго якога
Горай за чужога
Стаўся брат для брата?..
Вось паўзе праз хутар
Баразна-вужака —
Сквапнасці адзнака
І зайздросці лютай.
Той куточак гожы,
Дзе пяяла шчасце
Струціла багацце
Подыхам варожым
І ўжо за парканам
Ладзіць лад свой кожны:
Сыты ды заможны,
Бачыць сябе панам.
Злосны брэх сабачы —
Стораж дабрабыту...
А бацькі — забыты
(Хоць іх лёс – лядачы).
І ад хаты ў хату
Зарастае сцежка —
Не сагрэе ўсмешка
Брата сэрца брату.

Бацька ў горы б’ецца —
Хутар стаў дакорам:
Частку завуць Дворам,
Частку — Каралеўцы.

Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики