|
ЛЮБОЎШЫ
Легенду шапочуць дубы векавыя: Жылі ў добрай згодзе князі маладыя. Яны пакахалі князёўну-суседку: Дзяўчыну-красуню — вясеннюю кветку, І кожны за жонку забраць яе меўся... Князёўна ж любіла хлапчыну Алеся — Так цягнецца сэрца дзяўчыны на волю: Яна з ім у лесе, яна з ім у полі. Алесь пра каханую ў песнях спявае, Паслухаеш – зараз жа ўсё забываеш: — Нічога не трэба — Ты і раздолле, Штодзённага хлеба — І болей ніколі Цябе не пакіну, Цябе я не страчу, Мая ты дзяўчына, Надзея і ўдача!.. Князі пазайздросцілі — войска сабралі, На смерць, на загубу Алеся забралі. Забілі хлапчыну. Князёўна не плача, Бо смерць прад каханнем нічога не знача... Кінжал — сабе ў сэрца. «Алесь, мой каханы!» — Схаваліся ў лесе магілы-курганы. Русалкі шапталі купальскаю ночай: «У памяць любові быць вёсцы Любоўшы». Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|