|
МУЗЫЧКІ
Крынічка — ручай, салавейка — на росах, І сонца іграе на голейках — косах. Як вокам акінуць, падняўся лес гонкі, Між лесу згубілася вёска Краўчонкі. Ад веку жыве тут народ працавіты — Мазоль у пашане: не ў гулях здабыты... Ды людзі — што зробіш? — мо з даўняе звычкі Завуць тую вёску ў пяць хатак Музычкі. У часе далёкім — яшчэ за прыгонам, — Як доля людская гула плачам — звонам, На кпіны — суседзям, сваім — на кручыну Звёў лёс дзве сцяжынкі — хлапца і дзяўчыну. Нібыта салоўкі, абое спявалі: На лепшую долю надзеі снавалі. Ды што ж, як галеча заўжды ішла побач: Ні хлеба, ні кута — ні знаку на помач. Вось так і блукалі — ад хаты да хаты, — Хоць вецер у торбах – душою багаты. Бо неяк увосень, дажджлівай парою Сярод туманоў стрэлі брата з сястрою. Абое — знябытыя, быццам націнкі, Ні шчасця, ні долі, адно — сірацінкі. І сэрцы музыкаў ад жалю зайшліся: Куды ж сірацінкам? — Пры іх засталіся. Ды ўжо іх чацвёра блукае па свеце... Хоць свет і вялікі — ніхто не прывеціць. А сівер не лашчыць: пякучы, балючы — І вочы сплывалі слязою гаручай. Стаяла на ўзлессі старая хаціна: Жыла адзінока бабылка — жанчына. Хацінка, бы ў казцы, была невялічка — Ды месца знайшлося вандроўным музычкам. Бяздомная іх тут спынілася доля — Тут весці свой рэй пачыналі паволі: Што самі не знаюць — бабуля ў дарадцах... Так сталі памалу яны абжывацца. У праца на лад: то адно, то другое Дзіця дапаможа — дарма што малое... Няўзнак час мінуў — і хлеб свой дасталі. І ўжо не бадзягі — гасподаю сталі. З суседзьмі — у згодзе. А людзі па звычцы, Ласкава завуць, як даўней, іх музычкі. Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г.Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|