Міхаіл Лермантаў "Смерць паэта" (пераклад Зінаіды Гасціловіч)
Адпомсты, самадзержац,адпомсты,
Упаду да ног тваіх:
Будзь справядлівы і пакарай забойцу,
Каб пакаранне яго на пазнейшыя стагоддзі
Твой праведны суд нашчадкам абвясціла,
Каб злачынцы бачылі ў ім прыклад.


Паэт загінуў – гонару нявольны,
Паў, агавораны, паэт вялікі мой.
Ў грудзях свінец і прага помсты, як палонны,
Панік ён ганарлівай галавой…
Ці ж можна вытрымаць паэту
Няславы дробязныя крыўды,
Паўстаў ён супраць меркаванняў свету
Адзін, як і раней… таму й забіты.
Забіты! Навошта плач-рыданне,
Пустых нашто пахвалаў хор,
Нікчэмны лепет апраўдання?
Лёс учыніў прысуд свой - прыгавор!
Не вы спярша так злосна гналі
Яго вольналюбівы дар
І для уцехі раздзімалі
Крыху затоены пажар?
Што ж? весяліцеся… пакутаў ценю
Апошніх не схаваў ён ні на крок.
Пагас, як светач, дзіўны геній,
Завяў святочнасці вянок.

Яго забойца так спакойна
Навёў удар… і не ўратуецца паэт:
Пустое сэрца б”ецца роўна,
Ў руцэ не ўздрыгнуў пісталет.
Ды й што за дзіва? Здалёку
Такі, як сотні ўцекачоў,
На лоўлю шчасця і чыноў
Закінуты па волі року;
Ён смеючыся, пагарджаў
Зямлі чужой і норавам і мовай.
Не мог ён шанаваць і нашай славы,
І зразумець не змог у момант той крывавы
На што руку ён падымаў!

І ён забіты – і ўзяты магілай,
Як той пясняр, і невядомы, й мілы,
Здабыча рэўнасці глухой,
Услаўлены ім з гэткай дзіўнай сілай
І знішчаны, як ён, бязлітаснай рукой.
Ад мірнае пяшчоты і сяброў ён прастадушных
Нашто ўступіў у гэты свет зайздрослівы і душны
Для сэрца вольнага і палымянага запалу?
Нашто паклёпнікам нікчэмным ён руку падаў,
Паверыў ён таму, ліслівую няпраўду хто казаў,
Ён, разумеючы людзей з юнацтва, змалу?

Былы зняўшы вянок – яны вянец цярновы
Абвіты лаўрамі надзелі на яго:
Ды ўсё ж іголкі патаемныя сурова
Знішчалі-ранілі славутае чало;
Атручаны яго апошнія імгненні – не заўвагай,
А шэптам злым насмешак невукаў-людзей.
І ён памёр – з дарэмнай помсты прагай
І з прыкрай тайнаю падманутых надзей
Замоўклі гукі дзіўнай песні,
Іх не пачуць ужо ніколі;
Прытулак песняра пануры, цесны,
На вуснах на яго адбітак волі.
_________________

А вы – нашчадкі – ганарыстыя патомкі
Вядомыя нягодніцтвам праслаўленых бацькоў,
Пятою рабскай перамогшыя абломкі
Гульні шчаслівае пакрыўджаных радоў!
Натоўпам прагным сталі вы ля трона
Свабоды, Генія і славы кАты!
Вы затаіліся пад засенню закона,
Прад вамі суд і праўда нават вінаваты!..
Ды ёсць і божы суд – наперснікі распусты!
Ёсць грозны суд: і ён чакае;
Яму ўсё роўна – золата ці пуста,
Ўсе думкі, справы загадзя ён знае.
Таму не думайце ўжыцца ў зласлоўе:
Яно не дапаможа вам ізноў,
І вы не змыеце ўсёй вашай чорнай кроўю
Паэта праведную кроў!

Зінаіда Гасціловіч (в. Подберазь,Валожынскі раён)
автор - dimkras  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики