|
КУРГАНЫ
Чырванеюць узлескі парэчкаю. На палянах раса аксамітная. А над ціхаю Жукаўкай рэчкаю На гары курганы старажытныя. У стагоддзях між елак накідалі Іх славянскія рукі руплівыя. І дубовыя чорныя ідалы Са свяцілішч глядзелі маўклівыя. Дым журботны курыўся над трызнаю, Пелі гуслі над рэчкай нявесела, І бярозавай чыстай бялізнаю Поле ўзлесак хваёвы завесіла. За барамі, за волчаскай вымаччу Шлях ішоў за вужынаю горкаю, Па якому ў Прапожаск радзімічы Ад’язджалі за соллю заморскаю. І стаялі маўкліва суровыя Гарадзішчы за чорнымі грэблямі Там, дзе рошчы раслі перуновыя І крыніцы струменілі срэбныя. Князь прыходзіў сюды са дружынаю Да сяла, што над рэчкай празрыстаю, І грузілі пушніннай данінаю Каля Волчаса стругі смалістыя. І не раз над лясістымі кручамі Бой смяротны радзімічы бачылі. Зграяй чорнаю стрэлы пякучыя Кроў пілі тут людскую гарачую. На паляны, крывёю палітыя, Хмары сыпалі слёзкамі дробнымі. Тут ляжалі дружыны пабітыя Ненавіснай вайной міжусобнаю. І на выспе шаломы курганныя Новым войскам да Волчаса з’ехалі — Той ракі, што ў народзе Пяшчанаю Называлі радзімічы некалі. Курганы, як ілбы чалавечыя, Сівізна праз стагоддзі абсыпала. Шэрай зданню над ціхаю рэчкаю Спачываюць, аброслыя ліпамі. Дзе чаромха вясной салаўіная Туманы праглынае світаннямі, Курганы нас гукаюць былінамі І вякоў старажытных паданнямі. Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|