Крыж Святой Еўфрасінні
Крыж Святой Еўфрасінні!
Ты вядомы ў вяках,
Як народу святыня!
У чыіх ты руках?
Колькі зведаў пажараў
Ты з далёкіх вякоў
Ад варагаў, татараў
І ад злых крыжакоў!
У палон цябе бралі
Ў час Лівонскай вайны,
Камяні абдзіралі
Без усякай віны.
Вандраваў ты па часе,
Ды вяртаўся дамоў
Перад іканастасам,
Нібы з чараў-замоў.
Ад Бярэсця да Оршы
Пры жніве і сяўбе
Цудам Лазара Богшы
Называлі цябе.
Ды настала гадзіна:
Чорным ліпеньскім днём
Ты бясследна загінуў
Пад фашысцкім агнём.
Веру! Час той настане
Па законах жыцця,
Калі прыйдзе вяртанне
Для цябе з небыцця.

Цанунін Уладзімір
(г. Вілейка)скачать dle 11.3
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики