Незабыўная раніца
Карову доіць ранкам мама…
У даёнку звоніць сырадой…
Нібы музычная тут гама
Гучыць вясёла над зямлёй.

Той гамай ранак абудзіўся,
Пачатак новы дзень узяў.
Мне ў сэрцы кожны гук адбіўся,
На ўсё жыццё ў душу запаў…

Даўно няма тае каровы,
І мамы ўжо даўно няма…
Без іх страчаю ранак новы,
І ўжо бабуля я сама…

Ніколі слёз я не стрымаю,
Як чую сырадою пах:
Заўжды матулю уяўляю –
Ідзе з даёнкаю ў руках…

Лабажэвіч Вольга
(г. Клецк)скачать dle 11.3
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики