ЛЕГЕНДА ПРА ВЁСКУ КАМЕНЬ
ЛЕГЕНДА ПРА ВЁСКУ КАМЕНЬ
Праз палі і гоні
На гару крутую
Едзе, едзе конік,
Сіл сваіх шкадуе.

Злуецца вазніца,
Каня праклінае
І ператварыцца
Ў камень наракае.

Злых нябёсаў сілы
Праклёны пачулі –
Лёгка, як на крылах,
Воз той усцягнулі.

І ператварылі
У вялікі камень.
Шчэ прыгаварылі
Стварыць вёску Камень.

З той пары нямала
Уцякло вадзіцы…
Вёска Камень стала
Працай ганарыцца.

І людзьмі сваімі
Славіцца ў свеце.
Стане хай шчаслівай
Самай на планеце!

Гасціловіч Зінаіда (в. Подберазь, Валожынскі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики