|
СЦЯПАН І ВЕЛЬЯНА
З даўніны той далёкае, даўняй, Што не помняць і нашы дзяды, Скрозь стагоддзі даходзяць часамі Адгалоскі паданняў сівых. І аб тым, як з балотаў Шылянскіх, Барысаўскай частка зямлі, Ад часоў яшчэ даўніх, паганскіх, К нам такія легенды дайшлі. У мястэчку ды ў тым, у Шылянах, Між людзей жыў звычайны хлапец. Называлі яго ўсе Сцяпанам, А занятак яго быў – кравец. Слаўны быў той кравец, быў умелы, І пашану ён меў ад людзей: Ад работы душа яго пела — Быў у справе сваёй — чарадзей. Шыў панам ён заможным саеты, Шаты—бармы — заможным князям, Шыў мяшчанам, красуням—кабетам, Не абходзіў і простых сялян. І багацце Сцяпан меў, і славу, А маўклівы заўсёды хадзіў: Не было ў яго любкі—забавы — Хоць і гожы сабой, ды адзін. Хмарны ляжа і хмарай устане, Хмарны справу сваю ён вядзе. Альбо так зажурыцца часамі, Што, здаецца, не бачыць людзей. Як яму не тужыць, не журыцца, Калі сэрца нясцерпна баліць, Што Вельяна, як птушка-сініца, Уцякае — ніяк не злавіць. Слова мовіць да любай дзяўчыны — Ўспыхне тая, нібы макаў цвет, Вочкі долу апусціць маўкліва Ды хутчэй ад Сцяпана ідзе. І хто сэрца чужое спазнае, Прачытае, што робіцца ў ім?! Так Сцяпан усей праўды не знае, Бо аслеплен каханнем сваім. І таго яшчэ хлопец не знае (Бо зняверыўся доўга чакаць), Што Вельяна ўсім сэрцам кахае, Не асмеліцца толькі сказаць. Не стрываў і зламаўся хлапчына, Стаў у поўнач на шлях крыжавы Ды паклікаў ён цёмную сілу, І душу запрадаў ёй у міг. Тут прарэзала неба маланка І Пярун у злой лютасці біў, Бура выла і рвала да ранку — Знік Сцяпан, як нібыта не жыў. А назаўтра, як сонца зайграла — Від жахлівы адкрыўся вачам: Замест поля лагчына ляжала, А на ёй — скамянелы Сцяпан. Як пачула пра тое Вельяна, Знепрытомнела раптам яна, Залілася ад гора слязамі, Ў скрусе камень рукой абняла. Дзень праплакала, потым — і ночку, Ранкам — Богу душу аддала. А з-пад камня, набраўшыся моцы, Ўдаль крынічка са слёз пацякла. Разлілася крыніца шырока, Затапіла вакольны абшар, У нізіне ўтварыла балота, Ў свет — празрыстай ракой пацякла. Рэчку тую — у памяць Вельяны — Людзі Віліяй сёння завуць. Яе хвалі аб чыстым каханні Скрозь стагоддзі паданні нясуць. Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|