ТАТАРСКІЯ КУРГАНЫ
Цёмна — многа, як хмар,
Ваяўнічых татар
Наплыло на старонку Вілейскую,
Бо свая старана,
Дзе пясок — цаліна,
Мусіць, стала галоднай ды цеснаю.
І пайшоў страшны пір,
Закруціў чорны вір —
Ні адное душы не схавалася:
Немаўлятка — дзіця,
Што прыйшло да жыцця, —
Нат яно ад жыцця адлучалася.
Прыгажуняў — жанчын
І асілкаў — мужчын
Пакасіла, бы морнаю пошасцю.
Ды ніхто сярод іх
Не пайшоў да чужых —
Не запэцкаў сябе здраднай ношаю.
Закіпаў адно гнеў:
Бачыў Бог — ды цярпеў
Тыя шалы чужынцаў звярыныя.
Як не сцерпеў пакут —
Глухату — слепату
На татарскае войска абрынуў Ён.
Рэжа — б’е свой свайго
І не бачыць таго:
Родны брат перад ім спалатнелы.
Востры меч узмахнуў —
Брат балесна ўздыхнуў...
Маладое жыццё загалела.
А той дальш паскакаў —
Меч ахвяры шукаў:
Быў ахвярны алтар не напоўнены.
Конь злавесна іржаў,
Капытом біў — таптаў,
Чалавечай крывёю напоены.
Ды няма дзе скакаць —
І нікога — шукаць:
Як палеглі — дык спяць снамі вечнымі.
Груганам — піраваць,
Воям болей не ўстаць,
Бо з чужою зямліцай павенчаны.
На нязваных гасцях,
На татарскіх касцях
Векавыя курганы ўзвышаюцца.
Год нямала сышло,
Пакаленняў прайшло —
А легенды у курганах хаваюцца.

Віктар Кажура, Бажена Мацюк (г. Вілейка)

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Лирика
Баллады
Басни
Для детей
Эпиграммы
Сказки


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики