ПАЛАЧАНКІ
Уздыхалі палачанкі
Ўслед калонам ваяроў,
І натоўпам спазаранку
Беглі да царквы за роў

Памаліцца за дзяржаву
І за гойстрыя мячы,
Каб нашчадкаў Усяслава
Ў ліхалецце зберагчы.

Так здаралася заўсёды:
Полк тутэйшых мужыкоў
Біў татар на Сініх Водах,
Пад Грунвальдам – крыжакоў,

Шведаў і Напалеона,
А ў часы былой вайны,
Не шкадуючы патронаў,
Біў фашыстаў ля Дзвіны.

А пасля крывавых бітваў
Да Сафіі ўздоўж ракі
Пехатой ішлі з малітвай
Пераможныя палкі.

Над Пала́тай каля ганка
З той далёкае пары
Сустракалі палачанкі
Пераможцаў у двары.

Цанунін Уладзімір, г. Вілейка
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики