МАРЫСІН ПАРК
Паводле падання

Куток Айчыны – сэрцу мілы,
Мой лёс, калыска і спакой.
Палац магутных Радзівілаў
Вартуе велічнасць вякоў.

А ў парку за сівой завеяй
Князёўны легкія сляды.
Шляхі жыцця і сум падзеі
Даносіць вецер праз гады.

У век былы дачок магнатаў
Не мог кахаць прасталюдзін.
Калі ж здаралася – за краты!
А там да смерці шлях адзін.

Каханне ж позіркам гарачым
Запаліць вогнішча ў душы.
Багаты, бедны – не, не ўбачыць,
Што хтось між волі награшыў…
…………………………………
Князёўне маладой па лёсе
Сасватаны стары кароль…
Дзяўчыне словы, нават слёзы
Не дапамогуць. Толькі боль.

А пры двары прыгожы конюх –
І як яго не пакахаць!
І сэрца замірае, стогне
Ад смагі шчасцейка спазнаць.

Але жыцця закон суровы –
І хлопца смерць накрыла лёс.
Марыся ж да ўсяго гатова.
А ў парку ноччу быў мароз…

І раніцою на пагорку
Знайшлі яе здранцвелы стан.
І на душы магната горка
Ад думкі: «Вінаваты сам…»

Было ўсё праўдай ці паданнем?
Каменны помнік лашчыць дзень…
І сонейка расою ўранні
Малюе там князёўны цень.

Палац магутных Радзівілаў
Вартуе велічнасць вякоў.
Куток Айчыны – сэрцу мілы…
Мой лёс, калыска і спакой.

Круглік Людміла (г. Дзяржынск)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики