|
Доля людская – сцяжынка крывая...
легенда Доля людская – сцяжынка крывая. Гляньце ўважлiвым вокам. Рэдка на свеце чамусьцi бывае – Шчасце плыве без аблокаў. Раптам пайшла мiж людзей пагалоска: – Што за навала-прычына? Бура-вiхура крутнула над вёскай, З ёй i прапала дзяўчына. Буру наклiкаў вядзьмар аднавокi. Ён, абхапiўшы аберуч, Цераз густыя ад пылу аблокi Выкраў прыгожую Сэрвач. – Жонкi маёй прапаную пасаду. Дам i багацце, i долю. Што можа даць твой каваль галазады? Хiба што кучу вуголля… Тыдзень i месяц iмклiва iмчыцца – Зноў заляцаннi-заходы. Хоча вядзьмар, як усе, заручыцца. Але не чуе ён згоды. Дзесьцi жалейка самотна спявае. То Будуслаў. Не iначай! А як на скрыпачцы сумна зайграе, Дык наваколле заплача. Дзесьцi на завадзях плешчацца рыбка. Церам чужы i варожы. Чуе дзяўчына самотную скрыпку, А адазвацца не можа. Год праляцеў, нiбы цёмная хмара. Злодзей, у злосцi закуты, Выдумаў ноччу лiхую ахвяру: – Будзеш нi мне, нi яму ты! I Будуслава чакае нядоля. Нават i вокам не кiнеш – Дубам зраблю сярод чыстага поля, А ты ў возеры згiнеш! Хіхіч Валерый, г. Маладзечна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|